Абрадавыя мерапрыемствы

ГОРКА” ПА-БЕЛАРУСКУ

 
АБРАД ТРАДЫЦЫЙНАГА БЕЛАРУСКАГА ВЯСЕЛЛЯ
 
                                                         
 
ДЛЯ ВАС:
 
  • Старажытныя вясельныя традыцыі нашых продкаў
  • Магічныя вясельныя дзеянні, якія прадказваюць маладым шчаслівую і багатую будучыню
  • Рытуальныя дзеянні, якія забяспечваюць бласлаўленне продкаў
  • Старажытны вясельны абрад “пераходу”
  • Цікавы абрад сустрэчы маладых караваем
  • Вясельныя гаданні
 
Музейныя супрацоўнікі сустрэнуць Вас хлебам-соллю, правядуць сапраўдны каравайны абрад, пачастуюць медавухай і вясельнымі прысмакамі.
 
Увесь абрад праходзіць пад старажытныя вясельныя песні нашых бабуль, якія, як лічылася, спрыяюць добраму і багатаму жыццю маладых.
Каб каханне было моцным, праводзіцца абрад – апаясванне вясельным поясам маладых у выглядзе васьмёркі, што сімвалізуе бясконцасць кахання. На дабрабыт і доўгае жыццё маладыя праходзяць пад вясельную арку-шчасця, іх абсыпаюць зернем, падносяць медавуху, якую на шчасце трэба выліць праз левае плячо. Абрад насычан шматлікімі цікавымі і прыгожымі старажытнымі вясельнымі рытуальнымі дзеяннямі, кожнае з якіх мела ранней вялікае магічнае значэння для далейшага шчаслівага жыцця маладых.
 
Праводзіцца старажытны вясельны абрад пад гукі чароўнай музыкі нашых бабуль і дзядуль – цымбалы, скрыпка, дуда.
Вы апынеціся ў атмасферы весялосці, магічных рытуалаў нашых продкаў, незвычайных аўтэнтычных абрадаў, што, як лічылася ў старажытнасці, якія забяспечваюць багацце і шчасце на ўсё далейшае жыццё. Увесь абрад насычан старажытнымі вясельнымі атрыбутамі, даўнейшым начыннем.
Праходзіць абрад не больш 30-40 хвілін (а калі ёсць жадане і болей), а ўражанні ад яго будуць яскравыя, насычаныя і непаўторныя.
Ваша ўражанне будзе яскравым, а фота, - відэа памяць незвычайнай і зайздроснай для іншых.
Вы зазірнеце ў чароўны свет даўніны, з яе таямніцамі і магічнасцю.
 
Для ўсіх жадаючых абрад можа праводзіцца на Вільяніным хутары з больш пашыранай праграмай
 
Для тых, хто жадае далучыцца да магнацкіх традыцый музей прадстаўляе паслугу:
“Новай сям’і – уласны герб ”
 
Пад час вясельнага абрада Вам будзе перададзены радавы герб, які распрацуюць спецыяльна для Вас супрацоўнікі музея і Грамата, якая будзе падцвярджаць прыналежнасць Вашага роду да ўласнага герба. А прозвішча новастворанай сям’і будзе занесена ў Кнігу магнацкіх гербаў Вілейшчыны
 
Заказ абрада можна зрабіць па тэлефоне (глядзі раздел "Музей працуе") або дамовіцца асабіста ў зале выстаў імя Н.Сілівановіча.
 
 
Жадаем Вам пражыць доўгае і шчаслівае жыццё!