Выстава "Зімовыя фантазіі"

Зіма пахне мандарынамі, снегам, ваніллю, гарачым шакаладам, елкамі і, вядома, - дзяцінствам! З прыходам зімы пачынаеш верыць у казкі і цуды. Гэта самая дзіўная пара: за акном стаяць маразы, беласнежныя гурбы нагадваюць горы. Праўду кажуць, што зіма – гэта  цёплыя рукавіцы, шарсцяныя насочкі, шумныя святы і весялосць. У гэтай дзіўнай пары года столькі цудаў, прыгажосці і чараўніцтва. Толькі ўзімку ажываюць казкі і выконваюцца жаданні, а разам з імі збываюцца  мары. І як бы смешна і парадаксальна гэта не гучала, але, нягледзячы на ??холад, зіма - самая цёплая пара года на зямлі.  У гэты час мы рыхтуемся да новага года, выбіраем падарункі для сваіх блізкіх і сяброў, упрыгожваем вокны выцінанкай, ставім ёлку.

Кожны год напярэдадні Новага года і Ражаства Хрыстова Вілейскі краязнаўчы музей праводзіць выставы дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва на калядную тэматыку. Гэты год не выключэнне.  14 снежня 2016 года  а 15 гадзіне ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча адкрыецца  выстава “Зімовыя фантазіі”. На ёй будудзь прадстаўлены навагоднія  віншавальныя паштоўкі, ёлачныя ўпрыгожванні, навагоднія кампазіцыі, калядныя сувеніры,  зробленыя  ў розных тэхніках.  На адкрыцці выставы “Зімовыя фантазіі”  ўсе жадаючыя змогуць прыняць удзел у стварэнні агульнага навагодняга Адвэнт-календара.

 

навуковы супрацоўнік

Вілейскага краязнаўчага музея

Аўдзей Н.В.