Гісторыя залы выстаў

У 1997 г.  паводле пастановы Вілейскага райвыканкома у асобным будынку адкрыта выставачная зала імя Нікадзіма Сілівановіча (1834-1919), акадэміка жывапісу Расійскай Акадэміі мастацтваў, ураджэнца Вілейшчыны.  

Амаль кожны месяц тут адчыняюцца новыя выстаўкі: мастакоў, народных майстроў, выставы з фондаў розных музеяў. У выставачнай зале пастаянна экспануецца  копія карціны Нікадзіма Сілівановіча "Салдат з хлопчыкам" (1866), з арыгіналу Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. 

Існуе праект “Гістарычныя вандроўнічкі” як заняткі-гульні для выхаванцаў дзіцячых садкоў і вучняў пачатковай школы, а таксама ў выглядзе заняткаў-лекцый для вучняў старэйшых класаў разлічаны на 2008 – 2009 навучальны год. Яго галоўная мэта: у забаўляльнай форме гульні на працягу года знаёміць і даваць першапачатковыя веды па беларускай культуры, традыцыям і абрадам, народным промыслам і рамёствам, беларускаму фальклору.

 

Выставачная зала музея імя Н.Ю Сілівановіча падтрымлівае статус культурна-выставачнага цэнтра горада. Тут штомесяц адкрываюцца новыя выставы, праходзяць цікавыя сустрэчы, прэзентацыі. Штогод Вілейскі музей арганізоўвае і праводзіць серыю музейна-адукацыйных праектаў, накіраваных на папулярызацыю музейных калекцый, розных відаў мастацтва і навукі.
Велізарная праца праводзіцца ў кірунку сучаснага мастацтва. У 2012 годзе дзяржаўная ўстанова "Вілейскі краязнаўчы музей" на Першым Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі" стаў пераможцам у намінацыі "Лепшы музей па арганізацыі культурна-адукацыйнай дзейнасці" за рэалізацыю ў 2011-2012 гг. праекта па папулярызацыі сучаснага мастацтва "ART-Vilejka". У 2013 годзе Вілейскі краязнаўчы музей стаў прызёрам праекта "На шляху да сучаснага музею» ў намінацыі папулярызацыя сучаснага мастацтва. Сярод знакавым мерапрыемстваў у 2013 годзе з'яўляўся скульптурны пленэр студэнтаў аддзялення скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прысвечаны 120-годдзю мастака-авангардыста В.Стреминского, вучня Казіміра Малевіча