У Вілейцы прайшлі мерапрыемства “Тыдня устойлівага развіцця – 2013”.

 

Вілейскі раённы Савет дэпутатаў, Вілейскі інфармацыйны цэнтр па ўстойлівым развіцці і падтрымцы сельскага прадпрымальніцтва, Грамадскае аб'яднанне па садзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага рэгіёну «ЗОВіК» (створаная ў красавіку мінулага года ў Вілейцы. У 2012 годзе па ініцыятыве аб'яднання і пры падтрымцы кіраўніцтва раёна ў Вілейцы на базе краязнаўчага музея пачаў працу інфармацыйны цэнтр па ўстойлівым развіцці сельскіх тэрыторый) у пачатку красавіка аб'явілі конкурс "Вілейшчына устойлівая", які праводзіцца па трох намінацыях:

1. Конкурс ідэй выкарыстання Вілейскага вадасховішча.

2. Конкурс прэзентацый «Зялёныя міні-маршруты Вілейшчыны».

3. Конкурс «Лагатып Вілейшчыны» (слоган + фота ці малюнак).

(http://vilmuseum.by/news/after/after_70.html)

 

Вынікі конкурсу былі падведзены пад час зялёнага форуму “Вілейшчына устойлівая” 25 красавіка 2013г. На заключным мерапрыемстве прысутнічалі краязнаўцы, работнікі музея, прадстаўнікі бізнеса, сябры грамадскага аб'яднання «ЗОВіК», уладальнікі аграсядзіб на Вілейшчыне, работнікі райвыканкама і проста неабыякавыя да перспектыў развіцця раёна людзі. Кожная з прадстаўленых на конкурс работ была прадстаўлена і абмяркоўвалася.

У намінацыі «Зялёныя міні-маршруты Вілейшчыны» удзельнічалі пяць работ. Адной з яскравейшых праектаў быў праект Вікторыі Церах. Якая адметна падрабязным апісаннем маршрутаў па памятных і гістарычных мясцінах Вілейскага раёна.

У намінацыі “Выкарыстанне Вілейскага вадасховішча” спаборнічалі дзве працы. Аўтарам адной з іх стаў навучэнец гімназіі № 1 "Логас" Ілля Мурын. У асноўным яго ідэі тычыліся добраўпарадкавання вадаёма. Краязнаўца Міхаіл Петух выступіў з прапановай развіваць на вадасховішчы водныя віды спорта, напрыклад, такія як сёрфінг. Іншыя ўдзельнікі прапаноўвалі стварыць на вадзе плывучае падворак і арганізаваць платнае рыбалоўства.

У намінацыі "Лагатып Вілейшчыны"(слоган + фота ці малюнак) было прадстаўлена сем работ. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Радзевіч адзначыла лагатып Марыі Каркотко, якая працуе ў вілейскай ЦРБ лекарам, і ураджэнца Вілейкі Мікалая Валынца.

Судзейская камісія вырашыла не прысуджаць прызавых і пераможных месцаў, а вырашыла адзначыць усіх канкурсантаў. Яны атрымаюць сертыфікаты і падарункі.

На прыканцы афіцыйнай часткі зялёнага форуму былі выказаны прапановы па дальнейшаму прыцягненню грамадскасці да ідэй устойлівага развіцця Вілейшчыны, а таксама па рэалізацыі ідэй прапанаваных пад час конкурса.

Другая частка зялёнага форуму прайшла на Вілейскім вадасховішчы.