Выстава творчых работ Алы Ягоравай з горада Старая Русса, Расія.
10 ліпеня 2015 а 17 гадзіне ў выставачнай зале ім. Н. Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея адбудзецца адкрыццё выставы творчых работ Алы Ягоравай з горада Старая Русса, Расія. На выставе будуць прадстаўлены работы, выкананыя ў розных тэхніках - графіка, сілуэт і аўтарская інтэр'ерная лялька.
Пра аўтара:
Мастачка Ала Вітальеўна Ягорава жыве ў найстаражытнейшым горадзе Паўночна-Заходняй Расіі - Старая Русса, які адзначае сваё 1000-годдзе. Нарадзілася Ала Ягорава ў невялікім паселішчы пад горадам Старая Русса. Мастаком марыла быць заўсёды. У 2001 годзе скончыла Наўгародскі Дзяржаўны універсітэт ім. Яраслава Мудрага. З 1996 года выкладала ў Школе мастацтваў г.Старая Русса. Педагагічны стаж каля 20 гадоў.
Ўдзельнічала ў розных выставах горада Старая Русса (жывапіс, графіка). Некалькі персанальных выстаў былі прысвечаны такому віду творчасці, як аўтарская лялька. Затым ідуць выставы работ - батык, ткацтва, філцінг, сілуэт.
Вучні Алы Вітальеўны досыць паспяховыя ў творчасці. Маюць перамогі розных узроўняў: раённы, гарадскі, ўсерасійскі, міжнародны. Мастак ўзнагароджана дыпломамі і падзякамі розных узроўняў за падрыхтоўку пераможцаў дзіцячых конкурсаў.
У цяперашні час Ала Вітальеўна настаўнік выяўленчага мастацтва ў Александрынскай гімназіі горада Санкт-Пецярбурга. Як раней, вучыць дзяцей асновам графікі і жывапісу, роспісу, скульптуры і шмат чаму іншаму.
Амаль усе персанальныя выставы Алы Вітальеўны Ягоравай праходзілі ў горадзе Старая Русса, у цэнтры рамёстваў «Берагіня».
1. Творчая выстава: "Аўтарская лялька, батык» - 2003 год.
2. Творчая выстава «Батык» - 2007 год.
3. Творчая выстава «Аўтарская лялька-вобраз» - 2010 год.
4. Творчая выстава «Сілуэт» -2010 год.
5. Творчая выстава «Філцінг» - 2010 год.
6. Творчая выстава «Інтэр'ерная лялька» - 2013 год.
7. Творчая выстава «Лялька-вобраз» - 2014 (СПб).