Адкрыццё выставы "Зімовыя фантазіі" выставачная зала імя Н.Ю. Сілівановіча

Кожны год напярэдадні Новага года і Ражаства Хрыстова Вілейскі краязнаўчы музей праводзіць выставы дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва на калядную тэматыку. Гэты год не выключэнне.  14 снежня ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча адбылося адкрыццё  выстава “Зімовыя фантазіі”. На ёй прадстаўлены навагоднія  віншавальныя паштоўкі у стылі скрабукінг, ёлачныя ўпрыгожванні, навагоднія кампазіцыі, калядныя сувеніры,  зробленыя  з розных матэрыялаў.  Свае творчыя работы на выставу прадставілі:  Гімназія №1 “Логас”, Цэнтр дадатковай адукацый дзяцей і моладзі, Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На адкрыцці выставы “Зімовыя фантазіі”  ўсе жадаючыя прынялі  ўдзел у стварэнні агульнага навагодняга Адвэнт-календара.

Выстава працуе да 8 студзеня.

 

навуковы супрацоўнік

Вілейскага краязнаўчага музея

Аўдзей Н.В.