Запрашаем на ўрачыстасць з нагоды Міжнароднага дня музеяў і 20-ці годдзя адкрыцця выставачнай залы імя Н.Ю.Сілівановіча
2017 год для музея юбілейны – 35 год музею і 20 год выставачнай зале.
18 мая а 16 гадзіне ў выставачнай зале імя Н.Ю.Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея адбудзецца адкрыццё выставы “Нам 20 год” .
Выставачная зала імя Н.Ю.Сілівановіча адчыніла свае дзверы для наведвальнікаў у 1997 годзе, у Міжнародны дзень музеяў, выставай Эдуарда Уладзіміравіча Мацюшонка.
За 20 гадоў у зале прайшло мноства творчых сустрэч і прэзентацый. Адкрылася больш за 200 выстаў жывапісу, скульптуры, фатаграфіі і іншых напрамкаў мастацтва.
Да юбілейнай даты Вілейскі краязнаўчы музей прэзентуе выставу “Нам 20 год”, на якой будуць прадстаўлены мастацкія творы і фотаздымкі. Пад час мерапрыемства будзе паказаны фільм “Адкрыццё першай выставы”.
Запрашаем на наша мерапрыемства.
дырэктар музея
Аўдзей Н.В.