Выставка "Мясцовы краявид"
Заслаўе, Вілейка, Маладзечна, Нясвіж... крочаць мастакі сваімі творчымі сцяжынамі, вышукваючы натхненне ў родных краявідах. Бывае, від з вакна – замілаванне! Адразу на холст! Бывае, летуценнае падарожжа ў часе падорыць мастацкае спадканне з героем мінулага. Рознае бачанне, розныя тэхнікі выканання спяваюць пра адно – бясконцую любоў да родных мясцінаў.
"Мясцовы краявід" – выстава Мінскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў сабрала творцаў з розных куткоў Міншчыны ў Краязнаўчым музеі горада Вілейка.