З гуты “Залессе”,

люты 2026

Шкляны завод ”Залессе” ў пасёлку Партызанскім Вілейскага раёна. 

Гэта было  адно з самых старэйшых прадпрыемстваў у Беларусі. Заснаваны яшчэ ў 1769 годзе графам Салагубам. Вырабляў разнастайны шкляны посуд, у тым ліку бутэлькі, аптэкарскую тару, а таксама гаспадарчае шкло.Гэта мануфактура была важным цэнтрам шкловытворчасці ў рэгіёне, абслугоўваючы мясцовыя патрэбы і маёнткі.

Першай прадукцыяй, адноўленага пасля Вялікай Айчыннай вайны завода, быў сартавы посуд. Затым у самы кароткі тэрмін быў наладжаны выпуск так неабходнага краіне аконнага шкла. Крыху пазней была асвоена вытворчасць ізалятараў для тэлефонных ліній. У 2001 годзе прадпрыемства прыпыніла сваю вытворчую дзейнасць.