ВЫСТАВА да 150-годдзя ЦАРКВЫ ПРАПАДОБНАЙ МАРЫІ ЕГІПЕЦКАЙ г.ВІЛЕЙКА

                                 

16 верасня 2015 года а 17.30 у выставачнай зале ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” адбудзецца адкрыццё выставы прымеркаванай да 150-годдзя царквы Прападобнай Марыіі Егіпецкай г. Вілейка. На выставе будуць прадстаўлены дакументы з архіваў Беларусі і Літвы па будаўніцтву царквы, комплекс дакументаў з архіва царквы Прп. Марыі Егіпецкай, якія ахпліваюць перыяд з 1851 года да сярэдзіну ХХ ст., што характаразуюць перыяд Расійскай імперыі, Першай сусветнай вайны, савецкай улады, перыяд Польшчы 1921-1939 гг., Вялікай Айчыеннай вайны. На выставе будуць прадстаўлены ўнікальныя прадметы культу і царкоўнае аблачэнне канца ХІХ – пачатку ХХ стст., а таксама вялікая калекцыя фотаздымкаў царквы перыяду 1890-1900-х гг., перыяду 1914-1919 гг., перыяду “за польскім часам” з калекцыі Вілейскага краязнаўчага музея, фотаздымкі Паўла Валынцэвіча пачатку ХХ ст., уласнай калекцыі Ул. Ліхадзедава і іншых прыватных калекцый.

Усе прадстаўленыя на выставе дакументы і прадметы культу ўнікальныя і шырокай публіцы будут прадстаўлены упершыню. Асобным раздзелам на выставе будуць паказаны прадметы і дакументы з найбольш старажытных храмаў Вілейшчыны.

На адкрыцце выставы запрашаюцца ўсе жадаючыя. Уваход вольны.

 

Даведка:

У 1863 г. камер-юнкер Апалон Міхайлавіч Рэдкін з Арлоўскай губерніі ахвяраваў 11500 рублеў срэбрам на узвядзенне ў Паўночна-Заходнім краі (на тэрыторыі Беларусі) царквы на ўспамін аб рускіх воінах, якія загінулі падчас нацыянальна-вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ў 1863 г.

Генерал-губернатар Паўночна-Заходняга края М.М. Мураўеў, з благаславення мітрапаліта Іосіфа Сямашкі, месцам для будаўніцтва царквы выбраў Вілейку, бо на той час уезны горад не меў каменнага храма. Царква была асвечана ў гонар Прападобнай Марыі Егіпецкай (па жаданні А.М. Рэдкіна).

Царква будавалася вельмі хутка па праекту архітэктара Аляксея Полазава. Каменны пяцікупальны храм са званіцай быў разлічаны на 450 чалавек. Гэта помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. На вялікіх гранях шатра званіцы размяшчаюцца гадзіннікі, грошы на якія ахвяравала мясцовае насельніцтва. Разны іканастас у два з паловай яруса выкананы разбяром Фэндэрам, а абразы напісаны мастаком М.М. Васільевым: “Тайная вячэра”, “Багародзіца”, “Марыя Егіпецкая”, “Аляксандр Неўскі”, “Збавіцель”, “Тройца”. Міхаіл Мікалаевіч Васільеў (1826-1900) – прафесар гістарычнага жывапісу Санкт-Пецярбурскай Акадэміі мастацтваў. Акрамя Вілейкі, абразы пэнзля М.М. Васільева упрыгожваюць саборы Рыгі і Жытоміра, польскую царкву ў Парыжы, Мікалаеўскую могілкавую царкву ў Севастопалі. Ен прымаў удзел у роспісу і мастацкім афармленні сабора Хрыста Збавіцеля ў Маскве.

22 жніўня 1865 года царква прападобнай Марыі Егіпецкай была асвечана. З пабудовай Свята-Георгіеўскага храма (у 1874 г.) царква Прп. Марыі Егіпецкай прыпісываецца да яго з захаваннем за сабою права мець асобны клір.