Кожны год асноўны фонд Вілейскага краязнаўчага музея павялічваецца больш чым на 200 адзінак. На 1 студзеня 2024 года колькасць адзінак складае 25 963 музейных прадмета. Але як правіла ўнікальныя і цікавыя музейныя прадметы з новых паступленняў не адразу трапляюць на экспазіцыйную прастору. Чаму, як кажуць спецыялісты музейнай дзейнасці – музейныя прадметы знаходзяцца ў запасніках і не пакідаюць памяшканняў фондасховішча? Прычын можа быць некалькі: недахоп экспазіцыйных плошчаў пры вялікай колькасці асноўнага фонду, несуадносіны прызначэння музейных прадметаў і тэматык экспазіцый, стан захаванасці музейных прадметаў, які не дазваляе нават кароткага экспанавання і іншыя.

Таму з гэтага года мы вырашылі, што у нас з'явіцца новая рубрыка "Топ_5", у якой мы будзем вас знаеміць з пяццю ўнікальнымі, незвычайнымі, нетыповымі музейнымі прадметамі, якія паступілі ў асноўны фонд за мінулы год.

І так, пачынаем: год 2024.

Пасведчанне асобы № 48329 на імя Бохана Мікалая Якаўлевіча

служачага 3-га ўчастка Службы Цягі Паўночна-Заходніх чыгунак;

Цэнтральная Друкарня Літаграфія Мінкова М.Я. (г.Санкт-Пецярбург).

Расійская дзяржава. 16 красавіка 1919 г.

 

 

     

Кубак. Вытворца "Товарищество производства фарфоровых,

фаянсовых и майоликовых изделий М.С.Кузнецова".

Расійская імперыя; 1910 - я гг. (да 1917 г.)

перадаў у фонды ДУ "Вілейскі краязнаўчы музей" віляйчанін Гардзееў Алег Анатольевіч

 

 

Станкевіч Адольф (Адам) з жонкай Соф'яй (Ваяводская),

дачкой Аленай і сынам Вацлавам на ганку свайго дома.

Польская рэспубліка, Віленскае ваяводства, Вілейскі павет, в.Любча. канец 1930-х гг.

Даведка: Сям'я Станкевіча Адольфа (разам з другімі жыхарамі вёскі, усяго 93 чалавекі – дарослыя і дзеці) была спалена немцамі  4 мая 1943 года. Населены пунк Любча так і не адрадзіўся.

Станкевіч Адольф (Адам) 1886 года нараджэння, яго жонка Соф'я 1888 года нараджэння, дачка Алена 1914 года нараджэння, сын Вацлаў 1920 года нараджэння - дадзеныя з метрычнай кнігі Ільянскага касцела за 1926 год.

 

Супрацоўнікі Вілейскага раеннага аддзела ўнутранных спраў, якія ў пасляваенныя гады

вялі барацьбу з бандытызмам; камандзір Суслаў Аляксей Пятровіч, 1907 г.н.,

удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (у другім радзе трэці злева).

Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка; Маладзечанская вобласць;

Вілейскі раен; г.Вілейка; 1949 г.

 

 

5-ы выпуск Палкавой школы 88-га Кавалерыйскага палка

(у другім радзе першы злева - Суслаў Аляксей Пятровіч, 1907 г.н., пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Вілейскім раенным аддзеле ўнутранных спраў).

Расійская Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая Рэспубліка; Паўночна-Каўказскі край; Армавірская акруга; г.Армавір. 1 лістапада 1930 г.