Калекцыя "Археалогія".
Археалогія – гістарычная дысцыпліна, якая вывучае мінулае чалавецтва па рэчавых крыніцах. Археалогію можна лічыць як сацыяльнай навукай, так і галіной гуманітарных навук. У Еўропе яе часта разглядаюць як самастойную дысцыпліну ці як вобласць іншых дысцыплін, у той час як у Паўночнай Амерыцы археалогія з'яўляецца вобласцю антрапалогіі. Некаторыя даследчыкі лічаць археалогію крыніцазнаўчай дысцыплінай, якая па метадалагічнай прыродзе падобная да крыміналістыкі.
Па колькасці адзінак 5 716 музейных прадметаў на дадзены час – гэта самая вялікая калекцыя. У яе уваходзяць як адзінкавыя, ці выпадковыя знаходкі, так і комплексы матэрыялаў, якія былі выяўлены і перададзены пасля даследаванняў археалагічных помнікаў вядомымі беларускімі ахеолагамі. Аднымі з першымі былі матэрыялы раскопак стаянкі Малмыгі – І, археалагічнага помніка каля былой в.Малмыгі Вілейскага раена (сення веска, як і тэрыторыя стаянкі, затоплена Вілейскім вадасховішчам). Помнік, які адносіцца да эпохі неаліту і бронзавага веку, у 1966 годзе выявіў, а ў 1972 годзе даследаваў Чарняўскі М.М.
Таксама на тэрыторыі Вілейскага раена працавалі і іншыя беларускія археолагі: Звяруга Я.Г. даследаваў у 1972 годзе селішча Сосенка, у 1973 годзе – каменныя могільнікі Кастыкі, у 1974 годзе – каменныя могільнікі Камена – І; Дучыц Л.У. у 2004 годзе даследавала курганныя могільнікі Малявічы; Плавінскі М.А. у 2006 годзе прадоўжыў даследаванні курганных могільнікаў Кастыкі.
Скарб крамяневых нажоў і іх загатовак з васьмі адзінак. IV – канец ІІІ тыс. да н.э.
(масавыя знаходкі стаянкі Сосенка – ІІІ, археолаг – Чарняўскі М.М., 1982 год)
Тыгель – гліняная пасудзіна для выплаўкі бронзы, волава, свінцу, шкла. ХІІІ – ХІV стст.
(выпадковая знаходка)
Сякера свідраваная шліфаваная – дадзены тып сякер рэдка выкарыстоўваўся па гаспадарчых справах – апрацоўцы дрэва, бо яны часта ламаліся ў адтуліне, таму маючы тоўстае лязо ў асноўным з'яўляліся баявой зброяй. ІІІ – ІІ тыс. да н.э.
(выпадковыя знаходка)
Гаршчок кругавы арнаментаваны выраблены на ручным ганчарным крузе,
танкасценны, з моцнапрафіляваным тулавам, выразным венчыкам і плоскім дном,
звонку на плечуках лінейны арнамент. сярэдзіна ХІ - ХІІ стст.
(пахавальны інвентар курганнага могільніка Кастыкі, археолан – Плавінскі М.А., 2016 год)
Кольца скроневае драцяное бранзалетападобнае са спіральным завітком на адным канцы – жаночае ўпрыгожанне, якое насілі каля скроняў, імі падтрымлівалі прычоску, іх упляталі ў валасы па некалькі штук з кожнага боку, мацавалі з дапамогай стужкі ці раменьчыка.
сярэдзіна ХІ - ХІІ стст.
(пахавальны інвентар курганнага могільніка Кастыкі, археолаг – Плавінскі М.А., 2016 год)