Гісторыя залы выстаў
У 1997 г. паводле пастановы Вілейскага райвыканкома у асобным будынку адкрыта выставачная зала імя Нікадзіма Сілівановіча (1834-1919), акадэміка жывапісу Расійскай Акадэміі мастацтваў, ураджэнца Вілейшчыны.
Амаль кожны месяц тут адчыняюцца новыя выстаўкі: мастакоў, народных майстроў, выставы з фондаў розных музеяў.
Выставачная зала музея імя Н.Ю Сілівановіча падтрымлівае статус культурна-выставачнага цэнтра горада. Тут штомесяц адкрываюцца новыя выставы, праходзяць цікавыя сустрэчы, прэзентацыі. Штогод Вілейскі музей арганізоўвае і праводзіць серыю музейна-адукацыйных праектаў, накіраваных на папулярызацыю музейных калекцый, розных відаў мастацтва і навукі.
Велізарная праца праводзіцца ў кірунку сучаснага мастацтва. У 2012 годзе дзяржаўная ўстанова "Вілейскі краязнаўчы музей" на Першым Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі" стаў пераможцам у намінацыі "Лепшы музей па арганізацыі культурна-адукацыйнай дзейнасці" за рэалізацыю ў 2011-2012 гг. праекта па папулярызацыі сучаснага мастацтва "ART-Vilejka". У 2013 годзе Вілейскі краязнаўчы музей стаў прызёрам праекта "На шляху да сучаснага музею» ў намінацыі папулярызацыя сучаснага мастацтва. Сярод знакавым мерапрыемстваў у 2013 годзе з'яўляўся скульптурны пленэр студэнтаў аддзялення скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прысвечаны 120-годдзю мастака-авангардыста В.Стреминского, вучня Казіміра Малевіча.
Сёння выставачная зала працягвае здзяйсняць місію культурнага цэнтра, рэалізуе праекты і знаёміць сваіх наведвальнікаў са светам мастацтва.