Аб супрацоўніках
Алена Валянцінаўна Стрэж
Галоўны захавальнік фондаў
Скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці музейная справа. У Вілейскім краязнаўчым музеі пачала працаваць у якасці навуковага супрацоўніка з 2000 года. З 2012 года з’яўляецца галоўным захавальнікам фондаў музея .
Актыўна займаецца работай па ўліку і захаванню музейных каштоўнасцей, ініцыятар пастаяннага папаўнення музейных калекцый, а таксама фарміравання новых, да гэтуль не фарміраваўшыхся калекцый. Пастаянны ўдзельнік шматлікіх экспедыцый музея. Кожны з 27 тысяч прадметаў вілейскага музея знаходзіцца пад яе пільным даглядам.
Марыя Іванаўна Мячкоўская
Вольга Аляксандраўна Коласава
Навуковы супрацоўнік
Скончыла геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У.І.Леніна.
Вольга Аляксандраўна працуе ў музеі з мая 1983 года на пасадзе навуковага супрацоўніка, з студзеня 1996 года – старшы навуковы супрацоўнік музея. Праводзіць актыўную навукова-даследчую, навукова-метадычную, экскурсійную і выставачную працу. У пошуках матэрыялаў па гісторыі роднага краю і распрацоўцы новых тым яна пабывала ў шматлікіх архівах і бібліятэках Масквы, Санкт-Пецярбурга, Падольска, Мінска, Маладзечна. З верасня 1999 года з'яўлялася каардынатарам-складальнікам гісторыка-дакументальнай хронікі "Памяць. Вялейскі раён".
Сфера інтарэсаў краязнаўства, гісторыя, мой род, мой край, падарожжа.
Андрэй Юр'евіч Каркотка
Навуковы супрацоўнік
У 2001 годзе скончыў Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут па спецальнасцці гісторык. Доўгі час працаваў археолагам ў 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым батальёне. У Вілейскім краязнаўчым музеі працуе з чэрвеня 2014 года.
Займаецца пытаннямі музеефікацыі падзей Першай сусветнай вайны на Вілейшчыне. Складальнік базы даных па георгіеўскіх кавалерах і ўдзельніках Першай сусветнай вайны з Вілейшчыны.
Наталля Францаўна Ляшковіч
Навуковы супрацоўнік па ахове гісторыка-культурных куштоўнасцяў