Праект студыі "Краявід". Зіма. Частка IV
Вера ў тое, што варажба можа спраўдзіцца, перадавалася з пакалення ў пакаленне сярод дзяўчат, якія варажылі рознымі спосабамі, кожны раз спадзяючыся “убачыць” жаданы вынік.
- Варажба на плоце. Дзяўчаты выбягалі на вуліцу і рукамі абхоплівалі плот. Затым лічылі штакеціны. Калі ў пару будзе – замуж пойдуць, калі няцот – у дзеўках заседзяцца. Альбо па штыкетніку варажылі з якога роду будзе жаніх? Кладучы па чарзе рукі на кожную штыкеціну, лічылі-варажылі: “Маладзец, удавец. Маладзец, удавец”. Якім словам заканчваўся пералік, такім будзе і муж.