Вясна. Частка І. Кірмаш
Кірмаш – адна з адметных з’яў беларускага жыцця мінулых стагоддзяў, што ўяўляла сабой святочна абстаўлены расшыраны гандаль, які адбываўся перыядычна ў пэўнай мясцовасці. Прымяркоўваўся да пэўнага прастольнага або храмавага свята (фэсту), ад якога часта атрымліваў назву (троіцкі, ільінскі, спасаўскі, пакроўскі).
На кірмаш з’язджаліся сяляне з навакольных вёсак, прывозілі на продаж сельскагаспадарчыя прадукты і саматужныя вырабы. На буйныя кірмашы прыязджалі гандляры і купцы з іншых гарадоў і мястэчак. На кірмашах наладжваліся масавыя гульні, відовішчы; вакол гандлёвай плошчы размяшчаліся корчмы, шынкі, балаганы.
У канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя кірмашы ў Вілейцы славіліся і за межамі свайго павета.
Кірмаш у Вілейцы. 1920 – 1930-я гг.
(з фотаздымка вілейскага фатографа Б.Бермана)
“Не хваліся, ідучы на базар, а як з базару”.
(Прыказкі і прымаўкі ў дзвюх кнігах, кн. 1.
Рэд. А.С.Фядосік. Мн., “Навука і тэхніка”, 1976.)
Удзельнікі народнай студыі вілейскіх народных абрадаў і традыцый “Краявід”:
Стрэж Алена Валянцінаўна – кіраўнік студыі
Ляшковіч Наталля Францаўна – кіраўнік студыі
Ляўданская Святлана Вітальеўна – метадыст студыі