Саракі

 

Прысвятак  Саракі прыпадае на дні вясенняга раўнадзенства і адзначаецца штогадова 22 сакавіка. На тэрыторыі Вілейшчына яму надавалі асобнае значэнне ў гэты дзень гадалі на будычае надвор’е і ўраджай. Выконвалі шэрах абрадавых дзеянняў для будучага шчаслівага жыцця.

А яшчэ у нас на тэрыторыі Вілейскага раёна адзіная царква асвечаная у гонар Саракамучанікаў Севасційскіх.

Наогул, у абрадавых дзеяннях і народных павер’ях, звязаных з гэтым святам, абыгрываецца лічба 40. І найперш на саракі чакалі прылёту сарака  выраяў. Уяўленне аб тым, што на Саракі прылятае сорак “птушак-пакутнікаў” (сорак жаўранкаў, жаўрукоў) пасля чаго надыходзіць вясна, распаўсюджана на усёй тэрыторыі краіны. Такая традыцыя мае ў сваёй аснове  і рэальную сітуацыю, што і забяспецыла яе устойлівае існаванне, аднак, глыбінны, міфалагічны сэнс абапіраецца на ідэі прынясення вясны птушкамі, і ў больш шырокім плане на ўяўленнях аб птушках як пасярэдзінках паміж зямлёй і раем, паміж гэтым і “тым” светам.

У народным тлумачэнні сорак птушак супастаўляецца з сарака пакутнікамі: “Сорак птушак прыляціць. Сорак мучанікаў, яны здалёку з-за мора”. Менавіта жаўруночкі былі самым пажаданым падарункам у гэты дзень а мы вернемся да абраду.