Аўтапрабег па мясцінах Першай сусветнай вайны

8  лістапада 2014г., у суботу, адбудзецца традыцыйны аўтапрабег, прысвечаны 100-годдзю пачатку вайны 1914-1918 гг., з наведваннем месцаў баёў і пахаванняў загінуўшых воінаў.

Вось ужо пяты год запар па ініцыятыве Барыса Цітовіча, намесніка

старшыні праўлення “Фонда памяці Першай сусветнай вайны "Крокі" у Вілейскім раене праводзіцца аўтапрабег па месцам Першай сусветнай вайны, які прымеркаваны да 11 лістапада ( 11 лістапада 1918 года – дзень заканчэння Першай сусветнай вайны - Дзень прымірэння і памяці ахвяр Першай сусветнай вайны).

Маршрут пачнецца з Вілейкі, ад могілак па вул. 1 Мая, дзе вядзецца будаўніцтва брамы-капліцы ў гонар загінуўшых воінаў пры вызваленні Вілейкі ў 1915 годзе. Далей па маршруту:

  • могілкі "Лясныя", дзе перапахаваны астанкі  рускіх салдат;
  • брацкая магіла каля вёскі Порса;
  • капліца-помнік у вёсцы Бараўцы;
  • брацкая магіла ў вёсцы Жарсцвянка;
  • мемарыяльны комплекс каля вёскі Рускае Сяло;
  • брацкае пахаванне на могілках каля вёскі Папоўцы;
  • магіла Пратаірэя Паўла Сасноўскага на цвінтары Свята-Іллінскай царквы ў вёсцы Нарач;
  • лазарэтныя могілкі ў лесе каля вёскі Заброддзе і месца гібелі казака Данілы Шаўчэнкі;
  • Барысаглебская капліца з музейнай экспазіцыяй у вёсцы Заброддзе.

 

На месцы кожнага пахавання адбудзецца ліція (кароткая памінальная малітва).

І, па добрай традыцыі, завершыцца мерапрыемства сяброўскай гарачай гарбатай ў палісадзе Памяці ў в. Заброддзе, на беразе Нарачанкі.

         

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Збор удзельнікаў каля райвыканкама, ад'езд у 12.00 гадзін.