Вечарына памяці і адкрыцце выстаўкі да 180-годдзя з дня нараджэння сусветнавядомага акадэміка мастацтваў і мазаікі НІКАДЗІМА ЮР'ЕВІЧА СІЛІВАНОВІЧА

 

20 снежня а 17 гадзіне  ў Зале выставак імя Н.Ю. Сілівановіча адбудзецца  вечарына  памяці з нагоды 180-годдзя з дня нараджэння  мастака, Акадэміка жывапісу і мазаікі Нікадзіма Юр'евіча Сілівановіча, у рамках якой будзе прэзентавана выстаўка аб яго жыцці і творчасці.  Пад час мерапрыемства адбудзецца прадстаўленне выстаўка мастацкай спадчыны мастака, раней не вядомых дакументаў і фотаздымкаў аб жыцці і творчасці Н.Сілівановіча. Кожны з прысутных імпрэзы зможа паўдзельнічаць ў перфомансе. Мерапрыемства адбудзецца па адрасу г. Вілейка пл. Свабоды,1. Тэл для даведак 54147

ДАВЕДКА:

Споўнілася 180 год з таго моманту, калі 25 снежня 1834 года ў вёсцы Цынцавічы  Вілейскага раёна на свет нарадзіўся будучы сусветнавядомы мастак,  акадэмік жывапісу і мазаікі Нікадзім Юр’евіч Сілівановіч. Свае першыя крокі ў выяўленчым мастацтве Нікадзім Сілівановіча зрабіў у жанры партрэт. У гэтай галіне ён спецыялізаваўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. На жаль працы гэтага перыяду, не захаваліся, але яркім прыкладам яго творчага поспеху стала прысваенне звання вольнага мастака. Але не толькі жанр партрэт прыцягвае мастака, ён таксама робіць першыя спробы ў царкоўным жывапісе і займаецца афармленнем праваслаўных храмаў у Лідскім павеце. З цягам часу заняткі царкоўным жывапісам, якія нярэдка адрозніваліся манументальна-дэкаратыўным характарам, вызываюць у мастака цікавасць да мазаікі. Жадаючы палепшыць свае майстэрства ў гэтай галіне, Сілівановіч паступае ў мазаічны клас Акадэміі.  Пасля курсаў Нікадзім Сілівановіч быў залічаны ў Акадэмію ў якасці малодшага мастака-мазаічыста па класу мазаікі. Ў хуткім часе яму было нададзена званне  класснага мастака другой ступені.

У час заняткаў і работы у Акадэміі Н.Сілівановіч не губляе сувязей з радзімай. На летнія месяцы ён прыязджаў у Цынцавічы, дзе піша эцюды і партрэты. У гэты час яго партрэты пачалі набываць характар бытавых карцін,  дзе ясна відавочны  сімпатыі мастака да простага народа.

Узросшае майстэрства партрэтыста і майстра мазаікі дазволіла Нікадзіму Сілівановічу хадатайстваваць аб наданні яму звання класснага мастака першай  ступені, якое ён атрымаў ў 1874 годзе за працы выкананыя  у Пецярбургу і Беларусі .

Як мастака Нікадзіма Сілівановіча  высока цанілі  нават у Пецярбурзе, дзе ў той час працавала шмат першакласных майстроў.  Аб гэтым сведчаць той фак, што у 1870-х гадах ён быў запрошаны для ўдзелу ў афармелнні Ісаакіеўскага сабора. Бліскучы прыклад мазаічнага капіявання з'яўляецца «Тайная вячэра».  Пры яго ўдзеле былі створаны таксама  мазаікі «Евангеліст Мацвей», «Евангеліст Лука», «Евангеліст Марк», «Пацалунак Юды».

Свае апошнія гады жыцця Н. Сілівановіч правеў у Літве, дзе таксама займаўся сваей любімай справай.  У 1919 годзе мастак наведаў сваю малую радзіму, дзе і знайшоў апошні прытулак.

Мастацкія скарбы Нікадзіма Юр'евіча Сілівановіча раскіданыя па ўсім свеце. Многія знаходзяцца ў прыватных калекцыях. Каля 20 работ знаходзіцца ў фондах Літоўскага мастацкага музея ў г. Вільні. Адна яго работа захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь - «Салдат з хлопчыкам». Творчасць Н.Ю. Сілівановіча ўзбагаціла беларускі жывапіс новымі мастацкімі знаходкамі і дэмакратычнымі тэндэнцыямі.