Выстаўка жывапісу і графікі маладога мастака Андрэя Маркевіча “Юнацтва”

21 лютага 2015 года а 16 гадзіне ў Зале выстаў імя Н.Ю.Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея адбудзецца адкрыццё выстаўкі маладога мастака Андрэя Маркевіча “Юнацтва”, што ладзіцца ў рамках праекта “ART-Vileyka. Творчы шлях”.

Праект  “ART- Vileyka. Творчы шлях” пачаў рэалізоўвацца ў 2013 годзе   ў рамках серыі выставак пачынаючых творцаў у галіне сучаснага мастацтва – жывапісу, дызайну, фотамастацтва, перфоманса і інш. Выставачная зала Вілейскага музея стала адпраўной пляцоўкай для творчай моладзі, якая робіць першыя крокі ў мастацтве.

Андрэй Маркевіч прадстаўляе выстаўку графікі і жывапісу “Юнацтва”. Нарадзіўся  мастак у 1994 годзе ў Вілейцы, скончыў Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж у 2014 г. І хаця, спецыяльнасць Андрэя далёка ад мастацтва, але ж увесь свой вольны час ён прысвячае менавіта мастацтву. З 2009 года наведвае студыю мастака Эдуарда Уладзіміравіча  Мацюшонка. Займаецца графікай, жывапісам, анімацыяй. Сярод захапленняў маладога творцы і стварэнне відэастужак - ён прымаў удзел у некалькіх здымках караткаметражных фільмаў.

 

Чакаем усіх жадаючых.

 

Выстаўка будзе працаваць з 21 лютага па адрасу

г. Вілейка пл. Свабоды, 1.

З 9.00 да 17.00

Штодзенна, акрамя панядзелка

Тэлефон для даведак 5 - 41- 47