Праект “Тыдзень калекцыянера” прадаўжаецца. У зале выставак будзе прадстаўлена новая цікавая каллекцыя – “Філуменія” (запалкавыя карабкі і этыкеткі).

                                             

Праект “Тыдзень калекцыянера” прадаўжаецца.

З 14 красавіка па 23 красавіка 2015 года ў зале выставак імя Н.Ю. Сілівановіча ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” прадстаўляецца новая цікавая калекцыя – “Філуменія”. На ёй будзуць прадстаўлены запалкавыя карабкі і этыкеткі.

Калекцыяніраванне запалкавых карабкоў і этыкетак сёння з’яўляецца  дастаткова рэдкім хобі. Філуменія, як захапленне належыць да ліку дастаткова  узроставых захапленняў, так як яна ўзнікла практычна адразу, са з’яўленнем у прадажы запалкавых карабкоў. Першыя запалкавыя этыкеткі, які знаходзяцца  у некаторых прыватных калекцыях, на сёняшні дзень ужо адсвяткавлі свой 200-гадовы юбілей, яны датуюцца 1810-1815 гадамі.

Звернемся да вызначэння тэрміну філуменія.

Тэрмін «філуменія» паходзіць ад грэцкага «phileo» - люблю і лацінскага «lumen» - агонь ці святло. Яго прыдумала брытанская коллекционерка Марджори Эванс ў траўні 1943 года. Шырокі размах збіральніцтва запалкавых этыкетак набыло ў 1826-1827 гадах у сувязі з масавым выпускам запалак,  якія вынайшаў англічанін Джонам Уолкер. Што датычыцца  Расійскай імперыі, то ў ёй захапленне калекцыянаваннем запалкавых этыкетак зарадзілася яшчэ да пачатку выпуску айчынных запалак. Этыкеткі пападалі  ў  краіну разам з рускімі падарожнікамі і першапачаткова лічыліся своеасаблівымі рэдкімі сувенірамі. Паступова, да канца Першай сусветнай вайны, з'явіліся ўладальнікі вялікіх, па тых часах, збораў падобных этыкетак. Але затым цікавасць да гэтага віду захаплення  згасла,  бо  яго пачалі лічыць «буржуазным  захапленнем». Аднак час ўзяў сваё, і пасля 30-х гадоў ХХ стагоддзя філуменія зноў увайшла ў моду, прычым  атрымала вялікае распаўсюджанне, і ўвайшла ў лік шасці афіцыйна дазволеных відаў калекцыянавання. На 60-80-гады прыйшоўся сапраўдны росквіт філуменіі, калі вядомая балабанаўская запалкавая фабрыка стала выпускаць спецыяльныя наборы для філуменістаў па сто звычайных этыкетак і камплекты сувенірных этыкетак. А неўзабаве, за імі падобныя выпускі наладзілі прыбалтыйскія фабрыкі. У 90-я гады захапленне філуменіяй  пайшло на спад. І толькі праз дзесяць гадоў пачаўся новы віток развіцця гэтага віду калекцыянавання, абумоўлены росквітам інтэрнэту, які зрабіў даступным збіральніцтва і абмен паміж каллекцыянерамі  на адлегласці.

На выстаўцы “Філуменіі” наведвальнік пазнаёмацца з гісторыяй запалак, убачаць  невялікія творы мастацтва,  на якія мы не заўсёды  звяртаем увагі, але ж яны з’яўляюцца адлюстраваннем нашай гісторыі, культуры і традыцый, а таксама нашых захапленняў. Калекцыяніраванне запалкабых карабкоў і этыкетак – займальны занятак распаўсюджаны ва ўсім свеце.