Прэзентацыя кнігі “Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптура”
17 красавіка а 15 гадзіне ў зале выствак імя Н.Ю.Сілівановіча ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” адбудзецца прэзентацыя кнігі “Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптура”, якая выйшла ў 2014 годзе, у выдавецкім доме “Звязда” пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Уладзімір Слабочыкаў – вядомы беларускі скульптар, узначальвае кафедру скульптуры Беларускай дзаржаўнай Акадэміі мастацтваў. Нарадзіўся Уладзімір Слабодчыкаў у в. Даўгінава Вілейскага раёна. Скончыў школу, паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне скульптуры. Вучыўся ў народнага скульптара Беларусі А.Анікейчынка. Удзел у выстаўках пачаў прымаць яшчэ падчас вучобы ў 1973 годзе, а дыпломная работа У. Слабодчыкава “На лесах” была адзначына бронзавым медалём ВДНГ СССР. На працягу 15 гадоў пасля заканчэння інтстытута выкладаў у Рэспубліканскай шкале-інтэранат імя А.Ахрэмчыка. З 1989 года выкладае ў Акадэміі мастацтваў. За гэты час прыняў удзел амаль у 150 рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках. Скульптуры Уладзіміра Слабодчыкава шырока вядомы не толькі у нашай краіне, але і за яе межамі. Яны захоўваюцца ў мезеях і галерэях Беларусі, Расіі, Швейцарыі, Італіі, ЗША і Кітая, ва ўласных калекцыях ншых краін свету.
Кніга “Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптура”, якую прэзентуе сваім землякам творца, раскрывае яго жыццёвы і творчы шлях, а таксама знаёміць з скульптурнай спадчынай майстра.
Усіх, хто хоча пазнаёміцца з кнігай “Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптура” чакаем на прэзентацыі 17 красавіка 2015 года а 15 гадзіне ў зале выставак імя Н.Ю. Сілівановіча ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” па адрасу г. Вілейка пл. Свабоды, 1. Тэлефон для даведак 5 41 47.