“НЯБАЧНЫЯ ПОМНІКІ ВЯЛІКАЙ ВАЙНЫ”
Фотавыстава Андрэя Мацура

Персанальная выстаўкаАндрэя Мацура "Нябачныя помнікі Вялікай вайны", прысвячаецца падзеям Першай сусветнай вайны. Выстаўка праходзіць у выставачнай зале ім. Н. Сілівановіча з 23 чэрвеня па 8 ліпеня ўключна.
 
 У працах пастаўскага фотамастака можна ўбачыць маўклівых сведкаў тых падзей, якіх не ўбачыш з дарогі - гэта магілы, траншэі і акопы Першай сусветнай. 
 
Андрэй Мацур нарадзіўся ў Пастаўскім раёне, захапляецца фатаграфіяй ўжо шэсць гадоў. Прыкладна тры гады таму аўтар пачаў працаваць у жанравай і рэпартажнай фатаграфіі. Ён з'яўляецца ўдзельнікам шматлікіх выстаў, з 2011 года ўзначальвае фотаклуб "Светосила" у Паставах.
 
- Аднойчы ён зразумеў, што свет вакол нас прыгожы і непаўторны, і яго трэба фатаграфаваць.
 
Шляхам эксперыментаў і няўдач Андрэй ўдасканальваў сваё майстэрства, час ад часу сустракаўся з цікавымі людзьмі, якія штосьці паказвалі і падказвалі яму. І вось ужо шэсць гадоў Андрэй Мацур сур'ёзна захапляецца фатаграфіяй.