ФОТАВЫСТАВА МІХАІЛА КРЫЖАНОЎСКАГА «ЭПОХА АГІНСКАГА: АДНАЎЛЕННЕ ПАМЯЦІ» - ТВОРЧЫ ФОТАПРАЕКТ, ПРЫСВЕЧАНЫ 250-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ЗНАКАМІТАГА КАМПАЗІТАРА І ПАЛІТЫЧНАГА ДЗЕЯЧА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
МІХАЛА КЛЕАФАСА АГІНСКАГА.

7 ЖНІЎНЯ 2015 года а 16 гадзіне ў выставачнай зале ІМЯ Н.СіЛіВАНОВіЧА ДУ “Вілейскі краязнаўчы МУЗЕй”, адкрыецца фотавыстава Міхаіла КРыЖАНОўСКаГа «ЭПОХА АГІНСКАГА: АДНАЎЛЕННЕ ПАМЯЦІ» - творчы фотапраект, ПРЫСВЕЧАНЫ 250-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ знакамітага кампазітара І ПАЛІТЫЧНАГА дзеяча Вялікага Княства Літоўскага

Міхала Клеафаса Агінскага.

 

Выстава адлюстроўвае помнікі гісторыка-культурнай спадчыны Агінскіх: «Ансамбль былога маёнтка Агінскіх пачатку 19 стагоддзя» у в. Залессе Смаргонскага раёна, маёнтка Ганута 18 стагоддзя ў в. Ручыца Вілейскага раёна - дзіўных куткоў Беларусі. На фотаздымках можна пабачыць не толькі прыгажосць беларускай прыроды, але і таленавітых, шчырых людзей гэтага краю, якія адрозніваюцца прыкметнымі характарамі і адвечнымі думкамі пра будучыню сваёй непаўторнай і каханай краіны. Людзей, уцягнутых у справу адраджэння унікальнай культурнай спадчыны, створанай родам Агінскіх. У экспазіцыі Міхаіла Крыжаноўскага прадстаўлены работы ў наступных напрамках: фотарэпартаж, мастацкае фота, кампутарная графіка, артаб’екты, інсталяцыя, жывапіс.

уЛюбленыя тэмы яго фотаздымкаў: пейзажы, старадаўняя і сучасная архітэктура, флора, жанчына і прырода, фатаграфаванне карцін і іншых аб'ектаў мастацтва. Ён - майстар партрэтных і мастацкіх здымкаў.

Міхаіл Крыжаноўскі - удзельнік міжнародных і гарадскіх фотавыстаў і конкурсаў. Ён праводзіць персанальныя выставы і творчыя вечары ў бібліятэках і музеях. Аўтарскія фотаработы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Польшчы, Германіі і Швецыі.

У аснову серыі фатаграфій пакладзены фотаматэрыялы, знятыя ў розныя гады. Натуральна, што ў прадстаўленым цыкле прысутнічаюць сюжэты, прысвечаныя актуальных пытанням захавання культурнага асяроддзя, паказаны стан палацавага ансамбля «Паўночныя Афіны», яго мінулае і сучаснасць. У цыкле ёсць працы, прысвечаныя мясцінам Агінскіх на тэрыторыі Літвы: Вільня, Рэтавас, Трокі, Плунге і іншыя.

На фотаздымках можна ўбачыць світанак і вячэрні закат, ўсмешку чалавека і шмат чаго іншага, што прымушае кожнага з нас ўзірацца ў фатаграфіі і задумвацца пра сэнс жыцця. Трэба адчуваць пульс жыцця вакол сябе, тады і будзе давер да фатаграфіі як да мастацкага твору.

Выставу плануецца паказаць у Беларусі, Літве, Польшчы, а таксама ў месцах, дзе жыў і тварыў Міхал Клеафас Агінскі і яго сваякі.

 

Экспазіцыя даступная з 7 - да 28 жніўня 2015 года.

па адрасе: г. Вілейка пл. Свабоды д. 1

Рэжым працы: штодня з 9.00 да 17.00 без перапынку,

выхадны дзень: панядзелак,

Тэлефоны / факс (8 01771) - 5-64-05 e-mail: vil_museum@mail.ru

Кантакты аўтара: тэл. 8-029-369-43-20  e-mail: imig@tut.by