Выстаўка ў рамках праекта "Тыдзень калекцыянера"
"Калекцыя небяспечных брытваў"
З 18 па 25 лістапада 2015 года Вілейскі краязнаўчы музей запрашае наведаць выстаўку “Ксірафілія” ў рамках праекта “Тыдзень калекцыянера”.
Ксірафілія - від калекцыяніравання небяспечных брытваў, упаковак ад вострых лёзаў. Рэдкае і спецяфічнае захапленне. Але калі існуюць прадметы, знойдуцца і людзі, якія будуць гэтыя прадметы збіраць. Сустрэць хоць аднага ксірафіліста дастаткова цяжка. Нам пашанцавала. У рамках праекта “Тыдзень калекццыянера” велейчане могуць пазнаёміцца з небяспечнымі брытвамі перыяда 30 -70-х гадоў.
Гісторыя брытваў неадемна звязана з гісторыяй галення. Яна такая ж старая, як і чалавецтва: каля 20 000 гадоў таму нашы продкі пачалі голіць твар – чаму, невядома. Магчыма, дамы каменнага веку вырашылі, што так мужчыне будзе значна лепш.
Пачынаючы з ХVIII стагоддзя цэнтрам прамысловай вытворчасці небяспечных брытваў становіцца англійскі горад Шеффілд. Пазней з’яўляецца другі цэнтр вытворчасці брытваў – нямецкі горад Золінгер.
На выстаўцы “Ксірафілія” прадстаўлены брытвы з прыватнай калекцыі Тонкавіча Баляслава. Яны ахопліваюць перыяд 30-40-я гады і прадстаўляюцца такімі маркамі як “PUMA”, “ ZOLINGER” “SWEDEM” і іншыя. 50-70-я гады прадстаўлены брытвамі савецкай вытворчасці.