Персанальная выстава маладой мастачкі Вольгі Пескавой “Высакосны год”
26 лютага 2016 года а 16 гадзіне ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” адбудзецца адкрыццё выставы “Высакосны год” маладой мастачкі Вольгі Пескавой. Гэта ўжо другая персанальная выстава Вольгі, на якой будуць прадстаўлены графічныя работы, інсталяцыі і фотаздымкі, – тры накірункі ў якіх зараз працуе мастачка.
Даведка: Вольга Пескавая нарадзілася ў г. Вілейка. Скончыла сярэднюю школу №1, потым Прафесійна-тэхнічнае вучылішча. Зараз працуе прадаўцом. Вопыт Вольгі ў мастацтве не выйшаў за межы школьных урокаў малявання, але гэта не спалохала дзяўчыну, а падштурхнула да дзеяння, і яна пачала рабіць першыя крокі ў мастацтва. Спрабавала сябе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, але поўнай рэалізацыі не адчула. І тады надыйшоў час выхлеснуць сваю стыхійную творчасць у іншых мастацкіх накірунках. Вялікае ўздзеянне на Вольгу зрабілі мастакі ХХ стагоддзя. Гэта Джэксан Полак, Жан-Мішэль Баскія, Васіль Кандзінскі, Жуан Міро, Пабло Пікасо, Герхард Рэхтэр, Эндзі Голсуорці. Іх аб’ядноўвае тое, што яны перадавалі свой унутраны стан, настрой, бачанне свету, стыль і гармонію не праз усім знаемыя і зразумелыя вобразы, а праз асабіста вынайдзеныя сугучнасці ліній, колераў, фігур і сімвалаў, розных матэрыялаў. З цягам часу Вальга сама прыйшла да абстрактнага жывапісу, сюррыалізму і лэнд-арт інсталяцыі і цяпер у яе знаходзяцца дзесяткі твораў выкананых у стаўшых для яе ўлюбёных накірунках. Свайго стылю Вольга яшчэ не вызначыла, але яе жаданне адыйсці ад рэчаіснасці праглядаецца ў формах адлюстраваных на паперы, прадстаўленых у інсталяцыі і фотаздымках. Піша Вольга ў розных стылях, ў залежнасці ад свайго настрою. Па прыкладу знакіматага мастака прыроды Эндзі Голсуорці, яна спрабуе стварыць інсталяцыі з прыроднага матэрыялу і з іх дапамогай паказвае часцінку сябе. Неабыходзіць Вольга Пескавая ў сваей творчасці і фотамастацтва. Яе фактурныя фотаздымкі паказваюць звычайныя праявы прыроды ў іншым незвычайным ракурсе.
Прапускаць жыццёвыя моманты праз сябе – есць сутнасць работ маладой мастачкі Вольгі Пескавой.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу
Музей працуе штодзенна
З 9.00 да 17.00 без перапынку на абед
Выхадны: панядзелак