Выстаўка “Шкляначкі парфумы” ў рамках праекта “Тыдзень калекцыянера”.
З 23 лютага па 1 сакавіка 2016 года Вілейскі краязнаўчы музей прадставіць вілейчанам выстаўку “Шкляначкі парфумы” ў рамках праекта “Тыдзень каллекцыянера”.
Збіранне шкляначак парфумы – адносна новы накірунак у калекцыяніраванні, зараз актыўна развіваецца і прыцягвае ўвагу з боку аматараў незвачайнага. Сёння гэта гучыць парадаксальна – каму прыйдзе ў галаву збіраць пустыя шкляначкі простай формы ад ужо выкарыстаных пахаў, у час калі такіх рэчаў вельмі шмат? Другая справа вінтажныя шкляначкі.
Калекцыйныя шкляначкі для парфумы, як антыкварных і вінтажных, так і сучаснага вырабу лімітаваных серый, даўно набылі сваіх прыхільнікаў на Захадзе, а таксама свой кошт. Гэта той самы выпадак, калі вы можыце набыць рарытэт “за пяць капеяк” або знайсці на гарышчы “бабуліну спадчыну” – не каштоўнасці, а сціплую шкляначку парфумы ад Брокар і Ка або Ралле ці проста “Чырвоная Масква”.
Даведка: У ХІХ стагоддзі Жан Герлен, Франсуа Каці, Эрнест Дальтроф – “бацькі” сучаснага парфуму - прапанавалі некалькі асноўных тэорый у навуцы стварэння пахаў. У сярэдзіне мінулага стагоддзя адбыўся пераход ад кустарнай вытворчасці парфумы да парфумерных кампаній.
Наступны пераломны момант у гісторыі парфумерыі адбыўся ў пачатку ХХ стагоддзя, калі куцюр’е вырашылі аб’яднаць мадэльны і парфумерны бізнес. У 1911 годзе Поль Пуарэ стаў першым, каму прыйшла ідэя пахапі дапоўніць лініі адзення. Камерцыйную логіку ідэі давяла да канца знакамітая Габрыэль Шанэль, выпусціўшы ў 1921 годзе духі са саім таварным знакам “Chanel №5”.
У 1950-х гадах французская парфумерыя дасягнула вялікага ўздыму. У пачатку 60-х гадоў пачынаюць распаўсюджвацца духі для мужчын. 1980-я гады ўвайшлі у гісторыю, як гады эсперыментаў у галіне шклянак парфумы. З’яўляюцца шкляначкі рознай формы і колеру.
Не адстаюць ад французскіх парфумераў і савецкія. На парфумерных фабрыках СССР ствараліся такія духі як “Чырвоная Масква”, “Белы бэз”, “Масквічка” і шмат іншых.
На выставе “Шкляначкі парфумы” будуць прадстаўлены шкляначкі ад мужчынкага і жаночага парфуму з фондаў Вілейскага краязнаўчага музея і прыватнай калекцыі Андрэя Дударчыка.