Музейны квэст

Дзяржаўная установа "Вілейскі краязнаўчы музей" прапануе сваім наведвальнікам паўдзельнічаць у квэсце, які ладзіцца на падставе экспазіцыі “Дзве вайны – памяць адна”.

Запрашаем каманды (да 10 чалавек) паспрабаваць знайсці лічбавы код, які зашыфраваны ў экспанатах (умовы – на месцы). Ад удзельнікаў патрабуецца: веданне гісторыі Вілейшчыны, пільнасць, руплівасць, уважлівасць і грошы (10 тыс. руб.) на ўваходны квіток.

Фотаздымак  удзельнікаў  з паказаным вынікам будзе размешчаны на сайце музея. Каманда-пераможца атрымае ўзнагароду.

Правядзі час цікава!

Даведкі па тэл. 8(01771)5 64 05