Адкрыцце выставы выніковых работ VI мастацкага раеннага дзіцячага пленэра імя Н.Ю. Сілівановіча
17 чэрвеня 2016 года а 17 гадзіне ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” адбудзецца адкрыцце выстаўкі творчых работ удзельнікаў VI мастацкага раённага дзіцячага пленэра імя Н.Ю. Сілівановіча.
Удзельнікамі пленэра сталі навучэнцы ўзорнай выяўленчай студыі “Вясёлка” ДУА “Вілейская гімназія №1 “Логас”, гарадской выяўленчай студыя Вілейскага раеннага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, ДУА “Сярэдняя школа №3”, Любанскага філіала Вілейскай школы мастацтваў.
Дзейнасць пленэра запланавана ў два этапы. Першы, завочны этап, з 1 па 14 чэрвеня – пад час якога юныя мастакі будуць працаваць над рознымі тэмамі: “Прывітанне лета!”, “Каля ракі”, “Горад” або “Вёска”, “Гістарычная спадчына”. Выніковай работай стане вялікая калектыўная графічная кампазіцыя пад назвай “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…”, прысвечанай выбітным ураджэнцам Вілейшчыны. Удзельнікі пленэра таксама папрацуюць над тэмай “Піліп Орлік – гетман Украіны і аўтар Першай Канстытуцыі Украіны, ураджэнец Вілейшчыны”, бо у наступным годзе П.Орліку спаўняецца 345 год з дня нараджэння. Тэма прапанавана Мінскім гарадскім аб’яднаннем украінцаў “Заповіт”.
З 15 па 17 чэрвеня – будзе праходзіць афіцыйная (вочная) частка пленэра. Удзельнікі пленэра наведаюць вёску Цынцавічы, дзе нарадзіўся мастак-мазаічыст, акадэмік жывапісу Нікадзім Юр’евіч Сілівановіч і вёску Залессе - музей-сядзібу М.К. Агінскага.
Вынікам плённай працы юных мастакоў стане выстава творчых работ. Адкрыццё адбудзецца 17 чэрвеня а 17 гадзіне ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча па адрасу г. Вілейка пл. Свабоды,1.