ВІЛЕЙКА: АД ПАВЕТА ДА РАЁНА.
Да 70-годдзя ўтварэння Вілейскага раёна.

Сёлета Вілейскі раён святкуе 70 год з дня ўтварэння. Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 5 ліпеня 1946 года Куранецкі раён Маладзечанскай вобласці быў перайменаваны ў Вілейскі раён з цэнтрам у г.Вілейка.

Вілейскі краязнаўчы музей з нагоды юбілея ладзіць выставу “ВІЛЕЙКА: АД ПАВЕТА ДА РАЁНА. Да 70-годдзя ўтварэння Вілейскага раёна”, дзе будзе праследжаны ўвесь шлях адміністрацыйна-тэрытарыяльных змен, якія адбываліся на гэтай зямлі, пачынаючы з XVIII стагоддзя і да нашых дзён. Да ўвагі наведвальнікаў будуць прадстаўлены карты раёна (павета, уезда) розных часоў, даўнія фотаздымкі, унікальныя дакументы і рэчы. Асноўны акцэнт будзе нададзены сучаснай гісторыі раёна апошніх 70-ці год.

Запрашаем усіх жадаючых 22 чэрвеня 2016 года а 17 гадзіне ў Выставачную залу імя Н.Ю. Сілівановіча ДУ "Вілейскі краязнаўчы музей" па адрасу пл.Свабоды, 1.