Патрыятычны квэст ў музеі "Дзве вайны - памяць адна" становіцца папулярным
20 жніўня 2016 года Вілейскі краязнаўчы музей зноў прымаў дзяцей раённага аздараўленчага лагера «Ратнік» абаронна-спартыўнага профілю з кругласутачным знаходжаннем дзяцей, арганізаванага на базе аздараўленчага лагера "Лясная казка». На гэты раз - адны хлопчыкі. Каб стаць пераможцам квэста - галоўная ўмова, уважліва слухаць экскурсавода, у ролі якога, у форме салдата Першай сусветнай вайны, выступіў Каркотко Андрэй Юр'явіч, навуковы супрацоўнік музея.
З пастаўленым заданнем ўсе справіліся паспяхова.
Кожнаму ўдзельніку мерапрыемства былі ўручаны дыпломы і памятныя сувеніры.
Зусім хутка - новы навучальны год. Музей запрашае навучэнцаў вілейскіх школ і ўсіх жадаючых пазнаёміцца з унікальным выставачным праектам «Дзве вайны - памяць адна», а таксама праверыць свае веды, прайшоўшы квэст.