Выстава Сяргея Савіцкага
"Нябеснае і зямное"

 

15 верасня 2016 года, а 16 гадзіне ў  выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Сяргея Іванавіча Савіцкага “Нябеснае і зямное”.

Сяргей Іванавіч Савіцкі нарадзіўся ў Забайкаллі. Яго бацька працаваў на  залатых прыісках.  Затым сям’я пераехала на  Паўночны Каўказ. Калі не стала бацькі, маці разам з сынам вярнулася ва Усходнюю Сібір. Жылі ў  Іркутску, Улан-Удэ, дзе скончыў школу і Усходне-Сібірскі тэхналагічны ўніверсітэт. Шмат  часу праводзіў на берагах славутага возера Байкал. Служба  ў  арміі на тэрыторыі Манголіі, пакінула яскравыя ўражанні   ад бяскрайніх безжыццёвых прастораў азіацкіх стэпаў,  пустыні Гобі, вясновых пералётаў птушак на Радзіму.

Большую частку  свайго жыцця Сяргей Іванавіч Савіцкі прысвяціў Маладзечну.   Працаваў інжынерам   на радыёзаводзе,  наведваў  народную студыю выяўленчага мастацтва пры  Доме культуры,  менавіта  там  ускалыхнуліся творчыя сілы і з’явілася патрэба  ў самавыяўленні.  Усе карціны Сяргея Савіцкага – гэта  вынік творчага  асэнсавання сучаснасці, але асобныя работы адлюстроўваюць падзеі далёкага мінулага.  Яго работы  экспанаваліся на мастацкіх  выставах у Беларусі, Расіі, Польшчы, Італіі і ЗША .

Усе, хто жадае пазнаёміцца з творчасцю Сяргея Іванавіча Савіцкага, чакаем 15 верасня , а 16 гадзіне у выставачнай зале імя Н.Ю.Сілівановіча па адрасу г. Вілейка пл. Свабоды,1,  тэлефон для даведак 5 41 47.

Наведаць выставу можна да 1 кастрычніка.

 

 

Навуковы супрацоўнік

ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей”

Аўдзей Надзея