Выстава “Жывыя экзатычныя птушкі” адкрыецца ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча

 

 1 кастрычніка 2016 года ў выставачнай зале імя Н.Ю.Сілівановіча пачне працаваць выстава  “Жывыя экзатычныя птушкі”.

Вы зможаце ўбачыць канарэяк і папугаяў розных відаў: какаду, амазоны, ара, арацынгі, жако, німфы, разэлы і іншыя. Месца распаўсюджвання гэтых птушак  - Паўднёвая, Лацінская і Цэнтральная  Амерыка, Афрыка, Аўстралія і іншыя месцы. Самымі цікавымі на выставе будуць папугаі, якія размаўляюць.

Выстава будзе працаваць да 31 кастрысніка  з 10.00 да 18.00 без выхадных і перапынку на абед.

 

Падрыхтавала

навуковы супрацоўнік

Аўдзей Н.В.