Вілейскі краязнаўчы музей прыняў удзел у ІІІ Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"

З  1 па 2 кастрычніка 2016 года ў горадзе Магілеве праўшоў ІІІ Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. Свае лепшыя праекты на форуме прадставілі звыш 120 музеяў з усёй Беларусі.

Мінская вобласць на форуме прадставіла экспазіцыю “Памятаем мінулае, шануем сучаснае, думаем пра будучыню”, якая аб’яднала 12 музеяў.  Яны прадставілі праекты рознай тэматыкі, напрыклад:  Гісторыка-культурны музей-запаведнік Заслаўе прэзентаваў выставачны праект “Скарбніца беларускай маляванкі”, а Уздзенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей прадставіў праект “Продкаў  мары дзіўныя, утканыя ў нітцы” (пляценне паясоў), Івянецкі музей традыцыйнай культуры  пазнаёміў з музеям местачковага побыту.  Тэму вайны ў экспазіцыі прадставілі: Вілейскі краязнаўчы музей з праектам “Две вайны – памяць адна”, Капыльскі раённы краязнаўчы музей  праект “Катастрофа і памяць пра яе…”,  Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў “Грозная зброя праўды” (калекцыя падпольных газет і лістовак); Барысаўскі аб’яднаны музей – патрыятычны праект “Франтавыя лісты”; Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”- міжнародны праек “Хатынь - у сямейным архіве”; Любанскі музей народнай славы - электронную энцыклапедыю “Любанскі бессмяротны полк”.  Нотку духоўнасці ва ўсю экспазіцыйную прастору  ўнёс Валожынскі краязнаўчы музей інфармацыйным парталам “І прыйшоў ён да нас, нібы слова жывое…” (да 100-годдзя з дня нараджэння ксяндза Уладзіміра Чарняўскага).  Не абышлося і без інавацыйных праектаў -  Жодзінскі краязнаўчы музей выступіў з праектам выстаўку-семінар мастацкіх галаграм “Моладзь і навука: праз супрацоўніцтва і адукацыю да новых адкрыццяў і перамог”.  А  вось Мінскі абласны краязнаўчы музей прэзентаваў  альбом-каталог “З глыбіні стагоддзяў… скарбы музеяў Мінскай вобласці”, у якім прадстаўлены музеныя прадметы у  11 раздзелах-калекцыях: “Археалогія”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Культавыя рэчы”, “Мемарыяльныя рэчы”, “Музычныя інструменты”, “Рэчавыя помнікі”, “Скарбы”, “Кнігі”, “Сфрагістыка”, “Фалерыстыка”, “Шкло кераміка”.  Прадметы з фондаў Вілейскага краязнаўчага музея паказаны ў трох раздзелах: “Скарбы”, “Кнігі”, “Фалерыстыка”.  Альбом-каталог складаўся дзеля таго,  каб прадэманстраваць усё каштоўнае і цікавае, што захоўваюць музеі Мінскай вобласці.

На ІІІ Нацыянальным  форуме “Музеі Беларусі” экспазіцыя музеяў  Мінскай вобласці была адзначана дыпломам І ступені ў намінацыі “За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму”.

Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” даў магчымасць не толькі пазнаеміцца з новымі праектамі музеяў Беларусі, але і  спецыялістам музейнай справы пераняць вопыт ад калег з Расіі,  Літвы, Швецыі, Польшчы.

навуковы супрацоўнік

ДУ “ВКМ”

Аўдзей Н.В.

 

Экспазіцыя Вілейскага краязнаўчага музея на ІІІ Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"