ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ СЯРГЕЯ ІВАНАВІЧА ГАРАЧАВА ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА З МАСТАКОМ АДБУДЗЕЦЦА 28 студзеня а 15 гадзіне
З 14 студзеня 2017 годаў выставачнай зале імя Н. Ю. Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея пачала працаваць выстава жывыпісу Сяргея Іванавіча Гарачава.
Нарадзіўся мастак 2 сакавіка1957 года ў Чалябінскай вобласці, Расія. Маляваць пачаў яшчэ ў дзяцінстве, але лёс звязаў зусім з іншай прафесіяй. У 1985 годзе закончыў Адэскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці – агранамія. З 1991 года жыве ў аг. Любань Вілейскага раёна. Доўгі час працаваў землеўпарадчыкаму СПК “Новая Любанія”. Але, любоў да мастацтва,жаданне маляваць, як мага больш, падштурхоўвае змяніць прафесію. З 2004 года Сяргей Іванавіч працуе настаўнікам па класу выяўленчага мастацтва ў філіяле Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў у Любані.
Гарачаў С.І. ўпершыню ладзіць персанальную выставу і прысвячае яе да свайго юбілею.На выставе прадстаўлена больш за 20 жывапісных работ: пейзажы, партрэт, нацюрморт, якія адлюстроўваюць творчы шлях мастака. Гэта толькі невялікая частка работ мастака, якія ён стварыў у апошнія гады.Сёння шмат яго мастацкіх твораў знаходзіцца ў прыватных калекцыях, як на Беларусі, так і за мяжой.
Выстава будзе працаваць да 12 лютага 2017 года.
Запрашаем усіх жадаючых на творчую сустрэчу з мастаком, якая адбудзецца 28 студзеня 2017 года а 15 гадзіне ў выставачнай зале музея па адрасу:
г. Вілейка, пл. Свабоды,1.
Тэлефон для даведак: 54147; 56405.