ПЕРСАНАЛЬНАЯ ВЫСТАВА
НАТАЛЛЯ ШЫКАВЕЦ
"Я ЖЫВУ... Я АДЧУВАЮ..."

 

Выстава Наталлі Шыкавец “Я жыву… Я адчуваю…”

8 красавіка а 14 гадзіне ў выставачнай зале імя Н. Ю. Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея адбудзецца адкрыццё выставы Наталлі Шыкавец “Я жыву. Я адчуваю”.

Шыкавец Наталля нарадзілася 5 снежня 1985 года ў вёсцы Галінова, Вілейскага раёна, Мінскай вобласці. Займалася ў мастацкай студыі горада Вілейка пад кіраўніцтвам Мацюшонка Эдуарда Уладзіміравіча. Скончыла  Куранецкую сярэднюю школу. З 2003 па 2008 гады навучалася ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце па спецыяльнасці “прадметны дызайн”. Пасля заканчэння навучальнай установы працавала ў горадзе Магілёве дызайнерам. З 2010 года жыве і працуе дызайнерам у Санкт-Пецярбургу.

Вобразны свет жывапісу Наталлі Шыкавец - гэта мова, якая простая і зразумелая, але толькі зашыфраваная. Яе пачуцці бы знайшлі свой прытулак на палотнах. Так размаўляе душа, якая з дзяцінства напоеная любоўю да роднага краю, да тых простых рэчаў, падзеяў і з’яваў.

Пошук адказаў на вечныя пытанні: для чаго мы прыйшлі ў гэты свет? у чым сэнс жыцця?  дзе шукаць шчасце і што яно такое?; не парыўная сувязь з мінулым, са светам продкаў – усё гэта хвалюе Наталлю.

Усе, хто хоча пазнаёміца з творчасцю Наталлі Шыкавец, чакаем на адкрыцці выставы “Я жыву. Я адчуваю” 8 красавіка, а 14 гадзіне ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча, па адрасу г. Вілейка пл. Свабоды,1 тел. 5 41 47.

 

навуковы супрацоўнік

Арцеменкова Мар’яна