Выстава ўдзельніка VII раённага дзіцячага пленэра імя Н.Ю. Сілівановіча
1 чэрвеня 2017 года ў рамках Міжнароднага дня абароны дзяцей у горадзе Вілейка пачаўся VII раённы дзіцячы пленэр імя Н.Ю. Сілівановіча, прысвечаны Году навукі “Вілія і яе берагі” да 160-годдзя даследчай экспедыцыі графа К.Тышкевіча і да 345-годдзя з дня нараджэння П.Орліка. У ім прымалі ўдзел навучэнцы ўзорнай выяўленчай студыі “Вясёлка” ДУА “Вілейская гімназія №1 “Логас”, гарадской выяўленчай студыя ВРЦДАДіМ, ДУА “Сярэдняя школа №3”, Любанскага філіала Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў. Пленэр праходзіў два этапы. Першы, завочны этап, з 2 па 13 чэрвеня – юныя мастакі працавалі над рознымі тэмамі: “Вітаем цябе, лета!”, “Каля ракі”, “Горад” або “Вёска”, “Гістарычная спадчына”. Выніковай работай стане вялікая графічная кампазіцыя пад назвай “Вілія і яе берагі”, прысвечаная 160-годдзю даследчай экспедыцыі графа Канстанціна Тышкевіча. Удзельнікі таксама працавалі над тэмай “Піліп Орлік - гетман і аўтар Першай Канстытуцыі Украіны”, у гэтым годзе адзначаецца юбілей - 345 год з дня нараджэння. Тэма прапанавана Мінскім гарадскім аб’яднаннем украінцаў “Заповіт”. З 14 па 16 чэрвеня – вочная частка пленэра. Дзеці наведалі вёску Касута, мемарыяльны валун прысвечаны Піліпу Орліку, Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў, вёску Цынцавічы, дзе нарадзіўся мастак-мазаічыст, акадэмік жывапісу Нікадзім Юр’евіч Сілівановіч.
Урачыстае закрыццё VIІ раённага дзіцячага пленэра імя Н.Ю.Сілівановіча “Вілія і яе берагі”, адбылося 19 чэрвеня 2017 годаў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
На мерапрыемстве прысутнічалі: намеснік старшыні Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Святлана Міхайлаўна Дзяруга, першы сакратар Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ліпатава Ірына Анатольеўн, другі сакратар Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Раманюк Святлана Мікалаеўна, дырэктар прадпрыемства “Ремонд” Грын Дзмітрый Валер'евіч, кіраўнік МГГАУ “Заповіт”, заслужаны дзеяч культуры Украіны Галіна Яфімаўна Калюжная, член праўлення МГГАУ “Заповіт” Найдзіна Нэлі Егораўна.
На закрыцці былі падведзены вынікі. Юных мастакоў узнагародзілі дыпломамі, падзякамі ад імя Вілейскага раённага выканаўчага камітэта, МГГАУ “Заповіт” і Пасольства Украіны ў РБ, а таксама каштоўнымі падарункамі.
Відэаролік пленэр глядзіце ў карысных спасылках.
навуковы супрацоўнік
ДУ “ВКМ”
Арцеменкова М.П.