Выстава "Афон-мікравізантыя" пратаіерэя Алега Штэльмана настаяцеля Петрапаўлаўскай царквы ў г. Шяуляй Літва
Фотавыстава «Афон-Микровизантия»
Выставачная зала Вілейскага краязнаўчага музея запрашае наведаць фотавыставу «Афон-Микровизантия» протаіерэя Алега Штельмана, настаяцеля Петрапаўлаўскай царквы ў г. Шаўляй. Больш за 40 фотаздымкаў святара з Літвы пазнаёмяць наведвальнікаў з феноменам старажытнай манаскай рэспублікі.
Протаіерэй Алег Штельман нарадзіўся ў Вілейцы. Пасля заканчэння Мінскага будаўнічага вучылішча і службы ў войску працаваў на будоўлі электразваршчыкам. У якасці акцёра-аматара наведваў Мінскі маладзёжны тэатр Міхаіла Магілёўскага. Але, у 1991 пакінуў усё і паступіў у Віленскі Свята-Духаў манастыр. 7 ліпеня 1992 г. мітрапалітам Віленскім і Літоўскім Хрызастома быў пасвечаны ў дыякана і працягваў службу пры кляштары. Застаючыся жыць і служыць пры Свята-Духавым манастыры, па выхадных і святочных днях адпраўляўся ў паездкі па парафіях, якія атрымаў для апекі.
У 2002 году Указом мітрапаліта прызначаны служыць трэцім клірыкам ў храме «Всех Святых в Земле Российской просиявших» у г. Клайпеда і па сумяшчальніцтву настаяцелем Таурагского храма. У 2004 годзе пераведзены настаяцелем у яшчэ будуючыйся Пакрова -Никольский храм г. Клайпеда. З лютага 2009 года з'яўляецца настаяцелем царквы святых апосталаў Пятра і Паўла ў г. Шаўляй.
Яшчэ ў школе Алег Штельман сур'ёзна захапіўся фатаграфіяй, шмат здымаў. Калі прыйшоў у манастыр, вырашыў, што пра фатаграфію прыйдзецца забыцца, але, апынулася ўсё інакш. Кожны раз, адпраўляючыся ў паломніцкія паездкі, браў з сабой камеру і шмат фатаграфаваў.
І сёння для настаяцеля храма лепшымі яго памочнікамі ў справе пропаведзі застаюцца фатаграфія, музыка і паэзія. На некаторыя свае вершы паклаў музыку і выконвае духоўныя песні пад гітару.
У 2007 годзе Беларуская Праваслаўная царква выпусціла музычны дыск "Русь жывая" ў выкананні аўтара. У 2008 годзе Віленская і Літоўская епархія - аўтарскі фотаальбом "Праваслаўныя храмы Літвы". Яго вершы друкуюцца ў літоўскіх рэспубліканскіх рускамоўных газетах, у праваслаўным епархіяльным часопісе "Веснік", у расійскім альманаху "Расійскі звон". У 2016 годзе протаіерэй Алег Штельман стаў дыпламантам літаратурнай прэміі «Спадчына».Фотавыстава «Афон-Микровизантия» будзе працаваць да канца верасня.22 верасня 2017 года ў 15.00 запрашаем усіх желающихнатворчую сустрэчу з аўтарам фатаграфіі, паэзіі і музыкі.