ЗЯМЛЁЙ ВІЛЕЙШЧЫНЫ ЎЗГАДАВАНЫ,
выстава, прыурочаная да 345-годдзя з дня нараджэння ПІЛІПА ОРЛІКА (1672-1742)
“ ЗЯМЛЁЙ ВІЛЕЙШЧЫНЫ ЎЗГАДАВАНЫ”,
выстава, прыурочаная да 345-годдзя з дня нараджэння ПІЛІПА ОРЛІКА (1672-1742),адкрываецца11 кастрычніка а 15.00 гадзіне ў выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея. Менавіта ў гэты дзень, 11 кастрычніка 1672 года ў маёнтку Касута Вілейскага староства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства нарадзіўся будучы гетман Украіны і аўтар першай украінскай канстытуцыі.
На выставе прадстаўлены матэрыялы з фондаў Вілейскага краязнаўчага музея, якія расказваюць аб жыцці і дзейнасці выбітнага дзеяча гісторыі і культуры Украіны. Асобны раздел прысвечаны гісторыі вёскі Касута, якая размешчана ў маляўнічай мясцовасці, на беразе Вілейскага вадасховішча і ніколі не была абдзелена ні ўвагай, ні славай, і здаўна славілася старажытнымі храмамі, знатнымі ўладальнікамі і сваімі жыхарамі. На выставе таксама прадстаўленымалюнкі, ўдзельнікаў VII раённага дзіцячага пленэра, првсвечанага юбілею нашага знакамітага земляка.
Сёння, Піліп Орлік вядомы не толькі як палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч Украіны, але як і аўтар многіх паэтычных зборнікаў, кніг і публікацый. У апошнія гады выйшла шмат кніг, прысвечаных ушанаванню яго памяці, апублікаваны шматлікія артыкулы ў беларускіх і ўкраінскіх часопісах і газетах. Некаторыя з гэтых выданняў можна пабачыць на кніжнай выставе, зладжанай сумесна з Вілейскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ганны Новік.
Коласава В.А.,
старшы навуковы супрацоўнік музея