Адкрыццё выстава "Пад гербам Ястрджэмбец" фотаздымкі з архіва роду Бароўскіх

 

23 лютага а 17 гадзіне ў Выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея адбудзецца адкрыццё фотавыставы “Пад гербам Ястржэмбец”, зладжанай Вілейскай суполкай Таварыства Аховы помнікаў і Вілейскім краязнаўчым музеям. На выставе будуць прадстаўлены фотаздымкі з архіву шляхецкага роду Бароўскіх, якія з сярэдзіны XIX стагоддзя жылі на Вілейшчыне ў маёнтках Юнцавічы і Лукавец, адкуль і пайшлі дзве лініі роду.

Да нядаўняга часу пра род Бароўскіх на вілейскіх землях амаль нічога не было вядома, а, меж тым, сярод іх было шмат выдатных дзеячаў – прафесары, вайскоўцы, мастакі. Няўмольны лёс раскідаў нашчадкаў рода па ўсім свеце і зараз яны пражываюць у Польшчы, Англіі, ЗША і іншых краінах. Нашчадак роду Бароўскіх (унучка апошняга ўладальніка маёнтка Юнцавічы Казіміра Бароўскага) Катажана Атвіноўска даслала фатаздымкі з канца XIX стагоддзя – па 1939 гг., на якіх адлюстравана жыццё двух пакаленняў вілейскай шляхты ў іх паўсяднеўным быце: у салонах, на паляванні, у гульнях і забавах.

Фотавыстава будзе працаваць да 7 сакавіка з 9 да 17 гадзін акрамя панядзелка.

 Запрашаем усіх жадаючых на адкрыццё выставы 23 лютага 2018 года а 17 гадзіне!