ВЫСТАВА "ГРАНІ"

 

Выстава «Грані», гэта творчы праект які стартаваў у 2014 годзе і які паспеў праславіць клуб «Рошва» на Міжнародным конкурсе ў Маскве і ў Краснадары, праект быў адзначаны Гран-пры.У аснову ідэі праекта ляглі звесткі з багатай славянскай міфалогіі. Усе працы вытрыманы ў адной стылістыцы, адным каларыстычным вырашэнні, памер, у адной філасофіі, што стварае цэласную карціну.

Кожная праца гэта своеасаблівыя апавяданні,у якіх прысутнічае погляд аўтараў на навакольнае жыццё і прыроду,якія адлюстроўваюць асобасныя перажыванні, успаміны, маралі, паняцці прыгажосці і захавання назапашанага пакаленнямі вопыту.

Народны клуб майстроў ласкутнага шыцця «Рошва» пад кіраўніцтвам Ярмух Ніны Іосіфаўны працуе ужо 18 гадоў. Майстрыхі клуба старанна вывучаюць, беражліва захоўваюць і ствараюць творчыя транскрыпцыі старадаўняга, традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ласкутнага шыццё. За гэты час рукамі творчых жанчын пашыта шмат вырабаў, якія раз'ехаліся па ўсім свеце, ў Венецыю, Германіі, Даніі, Аргентыне, Швецыі, Расіі, Японіі, у многіх гарадах Беларусі. Многія работы адзначаны дыпломамі і прызамі розных конкурсаў.