ВЫСТАВА АЛЕНЫ ГЕНБУРГ
"ЧАС ІДЗЕ..."

 

30 сакавіка  ў выставачнай зале імя Н.Ю.Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея адбудзецца творчая сустрэча з Аленай Генбург ў рамках персанальнай выставы жывапісу маладой мастачкі “Час ідзе…”.

Алена Генбург нарадзілась ў 1999 годзе ў горадзе Ліепая Латвійскай Рэспублікі.  Затым сям’я пераехала на Вілейшчыну ў аграгародок Вязынь, дзе Алена пайшла ў  Вязынскую сярэднюю школу. Падчас вучобы ў школе пачала займацца ў студыі выяўленчага мастацтва "Завязь" пад кіраўніцтвам Храпіна Сяргея Канстанцінавіча, менавіта заняткі ў студыіі і вызначылі ее будучыню.

Пасля заканчэння школы ў 2015 годзе Алена Генбург паступае ў Мінскую гімназію-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыкана  на спецыяльнасць “Жывапіс”. У гады навучання прымала ўдзел у розных конкурсах: “На своей земле”, “АрхНовация”, “Белорусский зелёный крест”. У 2017 годзе ўдзельнічала ў выставе "500 гадоў з дня перакладу Францыска Скарыны “Псалтыр” на старабеларускую мову” ў Палацы мастацтваў горада Мінска.

У мінулым годзе Алена Генбург скончыла Мінскую гімназію-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыкана , зараз жыве і працуе ў горадзе Мінску.

 Усе, хто хоча пазнаеміцца з творчасцю Алены Генбург запрашаем на творчую сустрэчу,  якая адбудзецца 30 красавіка, а 15 гадзіне ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея па адрасу г. Вілейка пл. Свабоды,1 тел. 5 41 47.

 

Арцемянкова М.П.

ст. навуковы супрацоўнік

ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей”