Выстава ЛАГЕР СМЕРЦІ ТРАСЦЯНЕЦ. ГІТОСРЫЯ І ПАМЯЦЬ.
У выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея з 12 верасня па 18 кастрычніка 2019 года будзе працаваць выстава «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць».
У ваколіцах вёскі Малы Трасцянец, уключаная сёння ў межы горада Мінска, з вясны 1942 года і да лета 1944 года існаваў найбуйнейшы лагер смерці на акупаванай тэрыторыі Савецкага Саюза.
Каб схаваць сляды злачынстваў, у канцы 1943 года нацысты раскапалі і спалілі астанкі ахвяр. Паводле ацэнкі, зробленай Надзвычайнай дзяржаўнай камісіяй у жніўні 1944 года, колькасць ахвяр склала 206 500 чалавек. Гэта было грамадзянскае насельніцтва Беларусі, савецкія ваеннапалонныя, беларускія, аўстрыйскія, нямецкія і чэшскія габрэі, партызаны і падпольшчыкі.
Пасля 1945 года тут былі ўсталяваны савецкія мемарыяльныя знакі, а ў 2015 годзе ўрачыста адкрыты вялікі мемарыяльны комплекс.
Дадзеная выстава, якая ўяўляе сабой пілотны беларуска-нямецкі праект, накіравана аддаць даніну памяці ахвярам Трасцянца і адначасова паказаць, якім чынам і дзе ў Беларусі, Германіі, Аўстрыі і Чэхіі захоўваецца памяць аб загінуўшых. Разам з гэтым, распавядаецца таксама аб месцах масавага знішчэння ў Трасцянцы і тых, хто здзяйсняў злачынствы. Мэта выставы - спрыяць таму, каб Малый Трасцянец зацвердзіўся ў грамадскай свядомасці, як месца злачынстваў нацызму і помнік еўрапейскага значэння.
Дадзеная выстава - вынік міжнароднага дыялогу з удзелам гісторыкаў з Беларусі, Германіі, Аўстрыі і Чэхіі, які пачаўся ў жніўні 2014 года. Арганізатарамі выставы выступілі Міжнародны адукацыйны цэнтр (Дортмундскі МАЦ), Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Йоханнеса Рау (Мінскі МАЦ) і Фонд «Мемарыял памяці забітых габрэяў Еўропы». Дызайн выставы выкананы берлінскім агенцтвам «Лінксбюндзіг» (LINKSBЬNDIG). Двухмоўная (нямецка-руская) перасоўная выстава была адкрыта 8 лістапада 2016 года ў царкве Святой Кацярыны ў Гамбургу. Адкрыццё ў Беларусі адбылося 13 сакавіка 2017 года ў будынку Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У дадатак да экспазіцыі падрыхтаваны двухмоўны каталог выставы.
Адкрыццё выставы 12 верасня ў 15.00 па адрасе: пл. Свабоды, 1
Запрашаем усіх жадаючых.
Вольга Коласава, навуковы супрацоўнік музея