Часовая экспазіцыя
"Вобразы мілыя роднага краю"
Рыгора Васільевіча Мяжуева
З надыходам восені, што з кожным днём адчуваецца ўсё мацней, мы неўзабаве адчуваем яе філасофскі, трохі задуменны, але блізкі настрой, што абяцае ўтульнасць и пяшчоту, нешта роднае, што заўсёды прысутнічае з намі. Нібы час, што бяжыць наперад, у гэту пору трохі спыняецца, дазваляе нам адчуць гэтыя матывы паўней, пранікнуцца і аглядзецца, адпачыць.Убачыць прыгажосць родных мясцін, успомніць пра свае карані, мінулае і не пагарджаць імі. Менавіта такія думкі, такі пасыл нясе з сабой аўтар новай мастацкай выставы, што адчыняе дзверы дзяржаўнай установы “Вілейскі краязнаўчы музей”, Рыгор Васільевіч Мяжуеў.
Рыгор Васільевіч нарадзіўся 11 сакавіка 1958 г. у в. Паддубцы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.У 1980 г. скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў такіх знакамітых дзеячаў, як Алег Арлоў, Іван Сталяроў, Пётр Анашчанка. З 1999 г. з’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў. Рыгор Васільевіч працуе ў галіне жывапісу пераважна ў жанрах краявіду, рэчавіду, партрэта. З 1996 г. прымае ўдзел у шматлікіх мастацкіх экспазіцыях.
Персанальныя выставы майстра: “Выстава двух” – Маладзечна (1994); Маладзечна (1998, 1999, 2001, 2001, 2005); “Акварэльныя вітражы” – Маладзечна (2006); “Восень” – Вілейка (2006); “На скрыжаванні шляхоў” – Менск (2008); “Нашчадкам Міхала Падалінскага” – Маладзечна (2010).
Работы Рыгора Васільевіча захоўваюцца ў музейных і прыватных калекцыях.
З 1985 г. Рыгор Васільевічзаймаецца педагагічнай дзейнасцю, зараз працуе выкладчыкам малюнка і кампазіцыі ў Гімназіі-каледжы мастацтваў. Жыве ў Маладзечне.
Камерныя, лірычныя і рамантычныяработы, у якіх нібыпрасочваеццасувязьчасоў,а вобразмінулагагарманічнадапаўняюцьадценнісённяшняга часу -простыя і лёгкія да успрымання, тым не менш, за гэтымхаваеццацяжкая, карпатліваяпраца мастака. Шчыра запрашаем наведаць часовую экспазіцыю, дзе пануе столькі ўтульнасці і гармоніі! Ацаніць разнастайнасць мастацкіх прыёмаў, самабытнасць маладзечанскага мастака вы зможаце ў Выставачнай зале імя Н.Ю.Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея з 28 верасня па 18 кастрычніка 2020 г., па адрасе г. Вілейка пл. Свабоды, 1 тэл. + 375 17 71 5 41 47.
Старшынавуковы супрацоўнік
Мячкоўская М.І.