Часовая экспазіцыя "Сувенірныя статуэткі свінак"
у рамках праекта "Тыдзень калекцыянера. Перазагрузка"
ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” прэзентуе займальны культурна-адукацыйны праект - «Тыдзень калекцыянера. Перазагрузка». «Тыдзень калекцыянера. Перазагрузка»- гэта своеасаблівае супрацоўніцтва паміж музеем і жыхарамі нашага горада, прыватныя калекцыі якіх і складаюць сабой сэрца праекта, у рамках якога можна даведацца аб розных відах такога цікавага і унікальнага захаплення, як калекцыянаванне. З 9 кастрычника тэмай праекта было абрана калекцыянаванне сувенірных статуэтак незвычайнай стылізацыі – свінак!
Само па сабе калекцыяніраванне статуэтак - вельмі займальны занятак, які любяць як дарослыя, так і дзеці, падчас якога збіраецца мноства цікавых і рэдкіх мадэляў, ствараюцца цэлыя кампазіцыі, прывозяцца новыя з кожнай наведанай краіны. Часам калекцыянеры робяць сваё хобі сямейнай справай: перадаюць з пакалення ў пакаленне або прыцягваюць сваіх блізкіх у працэс.
Збіральніцтва статуэтак свінак не мае ўласнай назвы. Гэта - асабістая частка калекцыянавання статуэтак рознага кшталту, будзь гэта сімпатычныя лялькі, скарбонкі або любы іншы варыянт. Асабліва цікава калекцыянаваць жывёл, і, менавіта, свінкі – адзін з папулярных варыянтаў. Цікава, што згодна з кітайскім гараскопам, гэта жывёла прыцягвае дабрабыт у дом. Таму менавіта скарбонка-свінка з'яўлялася сімвалам багацця, як матэрыяльнага, так і духоўнага.
Вось самыя распаўсюджаныя матэрыялы статуэтак:
- Гжэль;
- Кераміка;
- Метал;
- Са ўстаўкамі з натуральных камянёў (напрыклад, з бурштыну);
- Фарфор.
Пабачыць усю разнастайнасць свету сувенірных статуэтак і падрабязней пазнаёміцца з імі Вам дапаможа экспазіцыя праекта! Чакаем Вас па адрасе г. Вілейка, пл. Свабоды, 1 ,выставачная зала ім. Н. Ю. Сілівановіча. Выстава працуе да 31 кастрычніка. Выхадны – панядзелак.
Мячкаўская М.І.
ст. навуковы супрацоўнік