Часовая экспазіцыя "Флот на медзі, нікелю, срэбры"
у рамках пректа "Кабінет нумізмата"

ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” у рамках культурна-адукацыйнага праекта «Кабінет нумізмата» запрашае падрабязней даведацца аб грашовым звароце, пазнаёміцца з гісторыяй і культурай розных краін. У гэтым месяцы праект прэзентуе новую тэму - “Флот на медзі, нікелю, срэбры”, дзе Вы пабачыце новы від манет – тэматычныя памятныя манеты. Памятныя манеты, ці, як іх яшчэ называюць, мемарыяльныя, – гэта манеты, якія выпускаюцца ў абарачэнне ў памяць аб якой-небудзь пэўнай падзее, па адных крыніцах, не звязаныя з круглымі, юбілейнымі датамі, па іншых, звязанымі і з юбілеямі. У апошнім выпадку разнавіднасцю памятных з'яўляюцца і юбілейныя манеты.

У свеце выпушчана нямала манет з марской тэматыкай, з розных металаў. На іх можна ўбачыць самыя разнастайныя караблі - грамадзянскія, ваенныя, грузавыя, спартыўныя, старадаўнія і сучасныя ветразнікі, падводныя лодкі, казачыя лодкі і лодкі цырыманіяльныя, крэйсеры, эсмінцы і іншыя ваенныя караблі, абстрактныя плаўсродкі і канкрэтныя, як крэйсер «Аўрора» (20 савецкіх капеек 1967 г.) або «Тытанік» (напрыклад, 10 даляраў Канады) і іншыя. Увогуле флоту, а таксама звязаным з ім значным гістарычным падзеям, прысвечана больш за 877 манет па ўсім свеце. Больш за тое: у 154 дзяржавах (а гэта большая частка свету) традыцыйна чаканяць караблі. Месца ў рэйтынгу размеркаваліся наступным чынам: першае - у вострава Мэн, другое - у Расіі і Партугаліі, трэцяе - у Кубы, чацвёртае - у Канады і пятае - у выспы Кука.

Тэма флоту,па-асабліваму яскрава прадстаўленная на манетах, прыцягвае ўвагу і маракоў, і нумізматаў. У першых, да таго ж, сярэбраная манета на судне абяцае ўдачу, таму яшчэ ў даўнія часы пры будаўніцтве яхт закладвалі манетку са срэбра пад мачту або ў кіль. Для вялікай колькасці нумізматаў таксама ўдача, калі з'яўляецца магчымасць дадаць у калекцыю манеты з караблямі.

Сардэчна запрашаем пазнаёміцца з дзіўным светам марской нумізматыкі з дапамогай культурна-адукацыйнага праекта!Чакаем вас па адрасе г. Вілейка, пл. Свабоды, 1 ,выставачная зала ім. Н. Ю. Сілівановіча. Выстава працуе да 31 кастрычніка. Выхадны – панядзелак.

 

Мячкоўская М.І.

ст. навуковы супрацоўнік