Рэтраспектыўная выстава “Свет летуценняў”
Да 30-годдзя Цэнтра эстэтычнага выхавання

Цудоўнае…яно заўсёды вакол нас. Майстры Вілейскага Цэнтра эстэтычнага выхавання зрабілі разнастайныя мастацкія вырабы, кампазіцыі, якія напоўнены асаблівай атмасферай душэўнасці і самабытнасці творчасці. 

Прыгажосць крыецца ў дэталях, і майстрам работ гэта выдатна вядома. Кожная лінія, кожны невялікі элемент, ўкрапванне колеру і выбар матэрыялу - усё гэта складаецца ў адзінае цэлае і стварае сапраўды унікальны выраб.

Кожная творчая праца унікальна: яна мае свой характар,стыль, ідэю і сваё “Я”.Такім чынам, дзеці і дарослыя запрашаюць усіх наведвальнікаў падумаць аб тым, якое цудоўнае жыццё, і што мы разам і па-асобку можам ствараць свой непаўторны мір, адкрываючы у ім ДОБРАЕ І ВЕЧНАЕ.