"Спрадвечнае"
Унікальныя работы народнага майстра Рэспублікі Беларусь Лізаветы Чарвонцавай, адраджаюць сапраўды яскравы прыклад народнай творчасці - мастацтва выцінанкі (абласныя назвы: выразанка, выстрыганка — ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай ці каляровай паперы).
Распаўсюджаны яны вельмі шырока: у Беларусі, Украіне, Літве, Польшчы, некаторых рэгіёнах Расіі. У Латвіі практычна няма выцінанкі праз моцны пратэстанцкі ўплыў і, суадносна, сціпласць дэкору жытла.
Выцінанка набыла папулярнасць на мяжы ХІХ і ХХ стст., пасля Другой сусветнай вайны таксама назіраўся пэўны ўсплёск цікаўнасці да яе. У Заходняй Еўропе народная традыцыя выцінанкі мала даследаваная, больш вядома пра салоннае мастацтва выразання з паперы, яшчэ з часоў Леанарда да Вінчы.
Зараз выцінанка працягвае сваё існаванне ў якасці традыцыйнага мастацтва, непаўторнага і самабытнага, як і сам народ.