"Ты з Заходняй, я з Усходняй"
З 16 па 27 красавіка 2022 г. у выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча экспануецца выстава з фондаў ГУ “Мінскі абласны краязнаўчы музей” “Ты з Заходняй, я з Усходняй”, у рамках акцыі “У адзінстве – сіла”. Наведвальнікі маюць магчымасць азнаёміцца з гісторыяй падзей перыяду 1921-1939 гг., пабачыць матэрыялы тагачаснай перыёдыкі, дакументы і фотаздымкі, адчуць настрой тых часоў.
Часовая экспазіцыя працуе з 10.00 да 18.30, выхадны – панядзелак.