"БАРЫСАВЫ КРОКІ"

Адной з галоўных асоб гэтай высокароднай справы стаў мастак з вёскі Заброддзе Вілейскага раёна Барыс Цітовіч.
Па яго ініцыятыве ў 2012 г. быў створаны дабрачынны культурна-гістарычны фонд памяці Першай сусветнай вайны “Крокі” – першая афіцыйна зарэгістравая грамадская арганізацыя, асноўнай мэтай дзейнасці якой стала
З удзелам фонда адноўлены дзесяткі некалі закінутых і разбураных могілак той вайны, пастаўлены шэраг помнікаў, створаны музейныя экспазіцыі, арганізаваны і праведзены шматлікія тэматычныя мерапрыемствы.
З 17 па 30 верасня 2022 г. у выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча адчыняецца часовая экспазіцыя “БАРЫСАВЫ КРОКІ” аўтарства Уладзіміра Багданава. Выстава ладзіцца ў супрацоўніцтве
з дабрачынным культурна-гістарычным фондам "Крокі", а таксама Вілейскім Цэнтрам эстэтычнага выхавання ў рамках ІІ фестывалю “Званы Памяці”, прымаркаванага да Года гістарычнай памяці, і з нагоды Дня народнага адзінства. На фотаздымках наведвальнікі ўбачаць “КРОКІ” вачыма мастака, вачыма ўдзельнікаў фонда, вачыма яго заснавальніка.
Часовая экспазіцыя працуе па адрасе: Выставачная зала імя Н.Ю. Сілівановіча, пл.Свабоды, 1, з 10.00 да 18.30, выхадны – панядзелак.